Выйшаў новы «Дуду»: часопіс для дзяцей ад 2 да 102 гадоў на роднай мове
Коміксы, заданні на развіццё, Пластыляндыя.
Гэты часопіс для развіцця дзяцей выходзіць штомесяц. 5-ы нумар выдання мае самую майскую тэму: птушкі.
Як і ў кожным нумары, у гэтым ёсць комікс, намаляваны Дар'яй Мандзік.
У нумары абавязкова ёсць музычнае заданне — на яго можна выйсці праз кьюар-коды.
Акрамя таго, у кожным нумары ёсць шмат разнастайных заданняў на развіццё маторыкі, логікі, уважлівасці, памяці, музычных здольнасцяў, а таксама апавяданне.
І, вядома ж, фірмовая «Пластыляндыя» ад Алеся Кудрыцкага:
«Дуду» выходзіць раз на месяц. Ранейшыя нумары шукайце ў кнігарнях, у тым ліку анлайн-кнігарнях.
Гэты нумар часопіса можна набыць у кнігарнях, у некаторых супермаркетах, на некаторых поштах і ў прыватных распаўсюднікаў.
Вось спіс кнігарань.
Мінск
- «Рагна» (вул. Сухая, 4, метро «Фрунзенская»)
- «Галіяфы» (вул. Няміга, 3, крама №47 на цокальным паверсе)
- «Кніжная шафа» (пр. Дзяржынскага, 9) ды іншыя
Поштай ці з дастаўкай на дом
Анлайн праз: Kniganosha.by, Halijafy.by, Knihi.by, Ragna.by.
Гродна
Віцебск
«Светач» (вул. Кірава, 10) ды іншыя.
Бабруйск
«Крыніца ведаў» (вул. Горкага, 31).
Каментары