Ежа

Рэцэпт на выходныя: вытанчаны дэсерт лава-кейк з марожаным

Лава-кейк — дэсерт, які любяць шмат у якіх краінах свету. Ён падобны да шакаладнага кекса, сярэдзіна якога непрапечаная і захоўвае мяккую кансістэнцыю. Вось правераны рэцэпт, па якім вы зможаце зрабіць лава-кейк самі.

Фота: BBC Food.

Каб прыгатаваць лава-кейк па нашым рэцэпце, вам спатрэбіцца:

  • 175 грамаў масла (+ трошкі яшчэ, каб змазаць форму)
  • 200 грамаў пасечанага цёмнага шакаладу
  • 3 вялікія яйкі
  • 175 грамаў цукру
  • 30 грамаў мукі

Каб зрабіць марожанае да лава-кейка, падрыхтуйце:

  • 40 грамаў масла
  • 75 грамаў хлебных крошак
  • 4 бананы (трэба іх дробна парэзаць і замарозіць)
  • 3 чайныя лыжкі арахісавай пасты
  1. Разагрэйце духоўку да 180 градусаў. Вазьміце форму для выпякання даўжынёй 20—25 сантыметраў і змажце яе маслам.
  2. Растапіце масла ў рондалі. Здыміце з агню і асцярожна ўмяшайце ў масла палову шакаладу, каб ён расплавіўся.
  3. У місцы для змешвання ўзбівайце яйкі і цукар, пакуль сумесь не набудзе бледны колер і не стане густой. Умяшайце туды шакаладную сумесь, дадайце прасеяную муку. Пакладзіце ў сумесь рэшткі шакаладу і перамешвайце яе з дапамогай кухоннай лапаткі, пакуль сумесь не стане аднароднай. Перамясціце цеста ў форму.
  4. Выпякайце лава-кейк 20 хвілін. Будзьце ўважлівыя: калі ён будзе гатовы, па баках лава-кейк павінны быць цвёрдым, але цэнтр пірага будзе трохі мяккім, нібы паста.
  5. Пакуль выпякаецца лава-кейк, займіцеся марожаным. Растапіце масла на патэльні, дадайце хлебныя крошкі і смажце іх, пакуль яны не стануць карычнева-залатымі. Астудзіце.
  6. Пакладзіце бананы і арахісавую пасту ў блэндар ці кухонны камбайн, перамешвайце да аднароднай сумесі. Перамясціце яе ў міску да хлебных крошак і асцярожна змяшайце.
  7. Падавайце лава-кейк з марожаным, як толькі ён будзе гатовы.

Рэцэпт на выходныя: нечакана цікавы пірог з морквы

Рэцэпт на выходныя: бананавы кекс

Каментары

Як хлопец з Бабруйска стаў зоркай ва Украіне

Як хлопец з Бабруйска стаў зоркай ва Украіне

Усе навіны →
Усе навіны

«Калі б ён пайшоў па іншым шляху, было б па-іншаму». Камандзір Палка Каліноўскага пракаментаваў сітуацыю з Верамейчыкам28

У Францыі бацька некалькі гадоў гвалціў сваю дачку-падлетка і прапаноўваў іншым4

У Мінску ў шматпавярховіку закрылі вокны шчытамі

Спецпасланнікам па Украіне Трамп хоча зрабіць былога начальніка разведкі

Памёр расійскі прапагандыст Скот Бенет. Сіманьян лічыць, што яго маглі забіць7

Праваабаронцы: Палітвязняў прымушаюць пісаць прашэнні аб памілаванні

Магілёўскую і Гомельскую вобласці замяло снегам ФОТЫ

Адрасы рэдакцый і любімая кавярня Купалы. Гід па віленскіх месцах «Нашай Нівы» ШМАТ ФОТА9

Б'ёрндален адмаўляецца ад працы трэнерам, каб быць больш з сям'ёй4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як хлопец з Бабруйска стаў зоркай ва Украіне

Як хлопец з Бабруйска стаў зоркай ва Украіне

Галоўнае
Усе навіны →