Меркаванні

Пра самы дэмакратычны рэферэндум у свеце

Мабыць, такіх цудаў «галасавання» не бачыла не тое што гісторыя Беларусі, але і ўсяго еўрапейскага кантынента, піша ў сябе ў Фэйсбуку палітычны аналітык Андрэй Елісееў. 

Цалкам засакрэчаны склад участковых выбарчых камісій.

Што і як прапісана ў адпаведных рашэннях выканкамаў, ці ёсць гэтыя дакументальныя рашэнні наогул — дакладна не вядома. Грамадскасць і беларускі народ як суверэн гэта праверыць не можа.

Галоснасць як ключавы прынцып падрыхтоўкі і правядзення выбараў адсутнічае. Адна толькі гэтая акалічнасць абнуляе легітымнасць рэфэрэндуму.

Адмена шторак на кабінках для галасавання з цынічнай спасылкай на каранавірусную эпідэмію. Гэта пры тым, што аб наяўнасці антысептыкаў і абавязковасці нашэння масак у тым жа дакуменце — ні слова.

Нават самаму наіўнаму чалавеку зразумела, што сапраўдная падстава — не ў клопаце пра здароўе, а ў наглядзе за выбаршчыкамі, каб тыя ні ў якім разе не зрабілі фотаздымак бюлетэня і тым самым не падыгралі стратэгіі дэмакратычных сіл.

Пры гэтым склад наглядчыкаў на ўчастках для галасавання расце з кожным днём. На гэты момант вядома, што ён будзе ўключаць у сябе наступныя групы асоб:

  • уласна, члены выбаркамаў і старанна адабраныя праўладныя назіральнікі,
  • супрацоўнікі праваахоўных органаў,
  • «народныя дружыннікі»,
  • «моладзевыя атрады аховы правапарадку» пры БРСМ,
  • 5 тысяч супрацоўнікаў Міністэрства па надзвычайных сітуацыях — з МНС ужо зрабілі яшчэ адно сілавое і кантралюючае ведамства,
  • «мабільныя атрады ветэранаў спецназа».

Магчыма, у бліжэйшыя дні з'явяцца яшчэ якія-небудзь «лятучыя атрады прафсаюзных актывістаў» — тут крэатыву не бракуе.

Усе гэтыя кантралёры несумненна атрымалі дэталёвыя інструкцыі ні секунды не спускаць пільнага вока з чалавека з бюлетэнем у руках. І калі раптам камусьці з іх падасца, што выбаршчык хоча скарыстацца мабільным тэлефонам альбо чамусьці затрымаецца ў кабінцы для галасавання на пару секунд больш «патрэбнага», то можна меркаваць, што гэта выкліча як мінімум «праверку» тэлефона, а то і пацягне адміністрацыйную справу.

Прычым такія выпадкі могуць паказальна прапіярыць яшчэ падчас датэрміновага галасавання, каб іншым непанадна было. Сам маштаб «датэрміноўкі» на гэты раз можа стаць рэкордным. Не выключаная сітуацыя, пры якой рэферэндум «адбудзецца» (гэта значыць, пазначаць яўку ў 50%) яшчэ да асноўнага дня галасавання.

Чытайце таксама:

Карпенка патлумачыў, чаму не апублікавалі прозвішчы членаў камісій. Ёсць новыя шматабяцальныя версіі

Пайшоў рэгістравацца назіральнікам на рэферэндуме і… знік

«Мабільныя групы» з былых спецназаўцаў на час рэферэндуму фармуе палкоўнік Паўлічэнка. Гэта ідэя Карпянкова

Як звязанае разняволенне афіцыйнай кавіднай статыстыкі з рэферэндумам па Канстытуцыі?

«Патрэбная характарыстыка». Чытачка высветліла, як стаць дружыннікам ці выступіць на канцэрце да рэферэндуму

Падчас рэферэндуму грамадскі парадак на ўчастках будуць падтрымліваць «дружыннікі»

Каментары

Кубракоў даводзіў, што міліцыянт Згірскі не датычны да банды налётчыкаў. Цяпер таго судзяць — пагражае да 20 гадоў3

Кубракоў даводзіў, што міліцыянт Згірскі не датычны да банды налётчыкаў. Цяпер таго судзяць — пагражае да 20 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

«Дынамалёт» не даляцеў да Калінінграда і вымушана вярнуўся ў Мінск2

Падарыў кватэру сваяку, а пасля пашкадаваў. Ці можна адмяніць дагавор?

Фірма, якая належала мадэлі з Мінска, адпраўляла ў Расію брытанскую вайсковую оптыку6

У 52 гады памёр лукашэнкаўскі прапагандыст Дзмітрый Крат15

Блакітнае святло смартфонаў выклікае заўчаснае палавое даспяванне дзяцей — вучоныя2

СБУ паказала рэшткі расійскай ракеты «Арэшнік»1

Што ў згубленых пасылках, якія прадаюць па 10 рублёў? Журналісты правялі эксперымент

«Нібыта людзі з іншай планеты». Чым уразіла Беларусь замежнікаў, якія прыехалі па бязвізе14

Модны аўтамат з нашумелым кобрынскім марозівам паставілі ў Мінску2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кубракоў даводзіў, што міліцыянт Згірскі не датычны да банды налётчыкаў. Цяпер таго судзяць — пагражае да 20 гадоў3

Кубракоў даводзіў, што міліцыянт Згірскі не датычны да банды налётчыкаў. Цяпер таго судзяць — пагражае да 20 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →