Аляксандр Мілінкевіч: Дэмакраты ў Расіі — за дэмакратычную імперыю
Кандыдат у прэзідэнты Беларусі 2006 года Аляксандр Мілінкевіч у інтэрв'ю сайту mostmedia.io згадвае пра свае сустрэчы з расійскімі дэмакратамі і расчараванне ў іх.
Пасля вылучэння мяне кандыдатам ад апазіцыі на кангрэсе я зрабіў першую паездку — у Маскву. Не таму, што «ярлык» хацеў атрымаць. Штаб проста палічыў, што на Захадзе нас і так ведаюць, а ў Маскве трэба паказаць, што мы не з рагамі, што хочам сябраваць, як мае быць у суседзяў.
Былі сустрэчы і з уладай, і з дэмакратычнай маскоўскай супольнасцю — палітыкамі, пісьменнікамі, журналістамі — чалавек 50. І калі я дайшоў да таго, што мы хочам у Еўропу, будзем адраджаць беларускую мову, ведаеце, цікавасць да мяне рэзка знізілася.
Многія іх дэмакраты так казалі: «Давайце аб’яднаемся, парламент саюзнай дзяржавы зробім і разам пойдзем у Еўропу. І вы нам паможаце, і мы вам!» Толькі два ўдзельнікі сустрэчы — Барыс Акунін і Рыгор Яўлінскі — адназначна падтрымалі нашы еўрапейскія амбіцыі. Не ведаю, можа, таму, што першы нарадзіўся ў Грузіі, другі ў Львове…
І я тады падумаў, што ў расіянах гэта выхавана з малаком маці — культ імперыі, моцы, бясконцых зямель. Дэмакраты нібы былі за дэмакратычную імперыю, але ўсё роўна. Імперская ідэя — гэта для многіх там наркотык. Нават пасля смерці Пуціна ломка ў Расіі будзе доўгай.
Каментары