Вайна22

Украінскія войскі пакінулі Лісічанск, апошні горад Луганскай вобласці

Інфармацыя пра захоп Лісічанска, а таксама відэа з горада з'явіліся ў расейскіх СМІ. «Хлусню аб акружэнні горада распаўсюджвае РФ, каб прымусіць украінцаў нервавацца, а расейцаў — радавацца», — каментуе дарадца міністра ўнутраных спраў Украіны Вадзім Дзенісенка.

Расійскія вайскоўцы ў Лісічанску. Фота з тэлеграм-каналаў

Раней кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў у сябе ў тэлеграм-канале паведаміў аб акружэнні Лісічанска сіламі чачэнскіх падраздзяленняў і войскаў самаабвешчаных рэспублік. Пазней ён таксама напісаў пра тое, што вайскоўцы знаходзяцца ў самім горадзе.

Пасля прарасейскія СМІ і тэлеграм-каналы публікавалі відэа, на якім нібыта байцы самаабвешчанай ЛНР усталёўваюць чырвоны сцяг на адным з мемарыялаў у Лісічанску. ТАСС паведамляў са спасылкай на памочніка кіраўніка МУС самаабвешчанай ЛНР Віталя Кісялёва, што яго сілы знаходзяцца паблізу цэнтра Лісічанска, каля стадыёна «Шахцёр».

Украінскія крыніцы яшчэ днём у суботу 2 ліпеня паведамлялі, што горад па-ранейшаму знаходзіцца пад кантролем УСУ. Прадстаўнік Нацыянальнай гвардыі Украіны Руслан Музычук пераконваў: «Каля Лісічанска ідуць жорсткія баі, але горад пад кантролем УСУ».

Лісічанск — апошні буйны горад у Луганскай вобласці, які застаецца пад кантролем украінскай арміі. Напярэдадні кіраўнік Луганскай абласной адміністрацыі Сяргей Гайдай у сваім телеграм-канале распавядаў, што расейскія вайскоўцы «вядуць штурм нафтаперапрацоўчага завода, утрымліваюць паўночна-заходнюю і паўднёва-ўсходнюю часткі завода».

Каментары2

  • Гд
    03.07.2022
    Калі расійскія СМІ хлусяць, то навошта НН выносіць іх хлусню ў загаловак ?
  • Юрий
    03.07.2022
    Гд,Украинские тоже врут?

«Мяркую, Макей бы ўхваліў». Аўтар помніка кіраўніку МЗС расказаў, якія сэнсы ўклаў у яго1

«Мяркую, Макей бы ўхваліў». Аўтар помніка кіраўніку МЗС расказаў, якія сэнсы ўклаў у яго

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі: Лукашэнка прапаноўваў мне стукнуць па Мазырскім НПЗ, я яму кажу: «Што ты гаворыш?»48

У Мінску ад удару токам загінуў 16-гадовы падлетак1

«Гэта больш не зона свабоды і праўды». Сяргей Падсасонны пакідае «Белсат»73

Гэта цікава: ці адрозніваецца вада ў кране ад вады ў трубах ацяплення?3

Рэспекты ад дактароў і спецыфіка ў войску. Прынцыпова беларускамоўны юнак расказаў, як ён адслужыў9

Якім будзе надвор’е на наступным тыдні1

Стала вядома, колькі бонусных выплат атрымаў у 2024 годзе генеральны дырэктар «Беларуськалія»3

Да 4-5 сутак у чарзе. На выездзе з Беларусі ў Еўропу безліч аўто8

У Астравецкім раёне ў смяротнае ДТЗ трапіла аўто, у якім ехалі адразу пяцёра дзяцей. Загінула жанчына

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мяркую, Макей бы ўхваліў». Аўтар помніка кіраўніку МЗС расказаў, якія сэнсы ўклаў у яго1

«Мяркую, Макей бы ўхваліў». Аўтар помніка кіраўніку МЗС расказаў, якія сэнсы ўклаў у яго

Галоўнае
Усе навіны →