«Тыгранём адзеўся кот і прыйшоў на Новы год». Новы мультверш ад Андрэя Скурко
Нашанівец і палітвязень Андрэй Скурко знаходзіцца за кратамі з ліпеня 2021 года. У зняволенні ён адкрыў у сабе выбітны талент дзіцячага пісьменніка.
Ён піша вершы для свайго маленькага сына Тамашыка, а каманда «Бэйбуса» здымае па іх міні-мультфільмы. Творчасць нашага калегі стала сапраўдным падарункам для ўсіх беларускіх дзетак і іх бацькоў.
Сёння прапануем вам новы верш «Ранішнік» — пра тое, як кот прыйшоў на дзіцячае свята, пераапрануўшыся ў тыгранятка.
Глядзіце, чытайце і вучыце яго са сваімі дзеткамі. Андрэю будзе прыемна.
А тым часам гэтыя вёршы цяпер можна прачытаць і на паперы. Днямі ў выдавецтве «Тэхналогія» выйшла кніга Андрэя Скурко «Пра сланоў і барсучкоў». У ёй 65 вершаў, на кожнай старонцы — яркія малюнкі, а ў канцы кнігі — QR-код, па якім можна глядзець гэтыя ж вершы ў мультфільмах.
Кніжка ў аправе (цвёрдая вокладка), на добрай паперы. Набыць можна самавывазам у Мінску, а таксама з дастаўкай па Беларусі і за мяжу (плацяжы праходзяць, пошта працуе выдатна), паведамляе «Тэхналогія».
Каментары