У тэлеграм-канале «ВЧК-ОГПУ» з'явілася відэа прамовы ўладальніка «ПВК Вагнера» Яўгена Прыгожына перад зняволенымі адной з расійскіх калоній, з якой можна даведацца падрабязнасці таго, на якіх умовах гэтыя людзі вярбуюцца на вайну ва Украіне.
З пяціхвіліннай прамовы Прыгожына вынікае:
- зняволеныя пад кіраўніцтвам ПВК ваююць з 1 ліпеня;
- першае іх выкарыстанне адбылося яшчэ пры штурме Вуглягорскай ЦЭС;
- праз паўгода ўдзелу ў вайне зняволеныя атрымліваюць памілаванне, могуць адправіцца дадому ці застацца ў шэрагах ПВК надалей;
- усіх, прыцягнутых па арт. 228, якая тычыцца распаўсюду наркотыкаў і псіхатропаў, правераць на паліграфе на прадмет іх ужывання;
- ставіцца ўмова пра недапушчальнасць дэзерцірства, гвалту, наркотыкаў, алкаголю, марадзёрства;
- у выпадку смерці ўсіх абяцаюць пахаваць у адпаведнасці з іх апошняй воляй.
Каментары