Грамадства22

Былому прэс-сакратару А1 Мікалаю Брэдзелеву прысудзілі 4 гады калоніі

Мужчыну арыштавалі за дзейную падтрымку руху за свабодныя выбары ў 2020 годзе.

Прэс-сакратара мабільнага аператара A1 прызналі вінаватым у фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці і злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі. 

Яго прызналі вінаватым па арт. 361-2 КК (фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фарміравання). Пры гэтым апраўдалі па ч. 2 арт. 424 КК (злоўжыванне ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі), бо адсутнічаюць доказы. Два месяцы суддзя Алена Ананіч разглядала справу ў закрытым рэжыме, таму падрабязнасці справы невядомыя. Аднак справа выглядае тыпова палітычнай, калі законныя дзеянні чалавека інтэрпрэтуюцца лукашыстамі, нібы яны незаконныя ці амаральныя.

Скрыншот: відэа БТ

35-гадовага кіраўніка ўпраўлення сувязяў з грамадскасцю кампаніі «А1» затрымалі 10 снежня 2021 года. Вядома, што сілавікі збівалі яго. Спачатку Мікалаю Брэдзелеву далі 15 сутак, а затым перавялі ў СІЗА № 1 на вуліцы Валадарскага.

Таксама з'явілася інфармацыя пра магчымыя вобшукі ў офісе А1.

Затрыманню Брэдзелева папярэднічала затрыманне яго сябра.

Адразу пасля затрымання смеццевыя тэлеграм-каналы кінуліся абмяркоўваць інтымнае жыццё Мікалая, а з вуснаў чыноўнікаў паліліся агульныя абвінавачванні кампаніі А1 у нібыта злівах нейкіх даных.

Брэдзелеў — адзін з самых таленавітых піяршчыкаў краіны, які адначасова рабіў шмат для культуры. Акрамя прамых абвінавачванняў, лукашэнкаўскія рэсурсы закідалі Мікалаю Брэдзелеву размяшчэнне рэкламных замоваў у незалежных СМІ пры ігнараванні лукашэнкаўскіх.

Каментары2

  • Справка
    24.10.2022
    [Рэд. выдалена]
  • Kartofelniy Los’
    24.10.2022
    Доказали вину или как обычно-не до законов.

У Расіі выпадкова выдалі колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак?3

У Расіі выпадкова выдалі колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак?

Усе навіны →
Усе навіны

Падаражэлі папулярныя крэдыты на жыллё

Манашак Свята-Елісавецінскага манастыра прагналі з кірмашу ў Польшчы43

Трамп паабяцаў «жорсткую расплату» ХАМАС, калі ізраільскія закладнікі не будуць адпушчаныя да ўступлення яго на пасаду2

Абвінавачанне ў атручванні чацвярых дзяцей у Краснаярскім краі выставілі іх бацьку2

Устанавілі тарыфы на платны прыём дактарамі3

«Будзе двоеўладдзе: Зурабішвілі паспрабуе перападпарадкаваць сабе дзяржапарат». Якія перспектывы пратэстаў у Грузіі3

Стыльная карэянка, што скарыла сэрцы гледачоў Алімпіяды, трапіла ў спіс «100 жанчын 2024 года»

Чым цяпер жыве доктар Мартаў?6

Зяленскі адмовіўся назваць лічбу ўкраінскіх вайскоўцаў, якія загінулі з пачатку вайны 3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Расіі выпадкова выдалі колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак?3

У Расіі выпадкова выдалі колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак?

Галоўнае
Усе навіны →