Спорт

«Рост попыту на беларускасць». У «Трыбуны» з'явілася беларускамоўная версія

Самы папулярны беларускі спартыўны сайт «Трыбуна» (by.tribuna.com) перазапусціўся, і цяпер ён мае і беларускамоўную версію. Навошта і як гэта было зроблена? Спыталі ў кіраўніка праекта Максіма Беразінскага.

Фота: by.tribuna.com

Максім распавядае, што з’яўленне беларускамоўнай версіі «Трыбуны» стала адказам на рост попыту на беларускасць.

Беразінскі тлумачыць, што да падзей 2020 года і 24 лютага цяперашняга года, калі пачалося маштабнае ўварванне Расіі ва Украіну, чытаць «Трыбуну» па-беларуску згадзіліся б каля 5-7 адсоткаў аўдыторыі. Цяпер жа, гледзячы на вынікі праведзенага сайтам апытання, на такі крок гатовыя больш за палову чытачоў: «Не ведаю, ці ўсе выкарыстаюць такую магчымасць зараз — будзем назіраць. Нам самім вельмі цікава, які адсотак людзей гатовы да такой мяккай беларусізацыі на справе, а не на словах».

— Менавіта цяпер, калі павялічылася колькасць людзей, якія гатовыя карыстацца беларускай мовай, важна яе прасоўваць, — кажа кіраўнік «Трыбуны». — Тым больш што «цяпер такі час, калі кожны павінен рабіць дзеля Беларусі тое, што ён можа рабіць».

Максім мяркуе, што такі падыход дапаможа частцы людзей хутчэй звыкнуцца з ужываннем беларускай мовы і, магчыма, перайсці на яе. Так чалавек будзе не спецыяльна вывучаць мову, а чытаць на ёй, напрыклад, навіны спорту.

Намаганне больш чытаць па-беларуску, лічыць Максім, гэта той уклад, які можа зрабіць кожны беларус дзеля захавання краіны і незалежнасці.

Адначасова са стварэннем беларускамоўнай версіі рэсурсу «Трыбуна» цалкам перазапусціла ўвесь сайт. Новая версія медыя, тлумачыць Беразінскі, пакуль што крыху абмежаваная ў параўнанні з мінулай: «Ніхто ў камандзе не рабіў такія маштабныя пераезды. Гэта нялёгкая праца, якая легла на плечы каманды распрацоўкі. Нам было крышачку лягчэй, таму што мы рабілі новую платформу пад дзве краіны — Украіну (Максім мае на ўвазе рэсурс ua.tribuna.com — «НН») і Беларусь. Але ўсё адно лічым, што выкацілі версю 0.9. Пакуль там не хапае шмат звыклага функцыяналу — пошуку па тэгах (пакуль можна шукаць только праз Google), статыстыкі па хакеі, баскетболе і іншых гульнявых відаў спорта, акрамя футбола. Будзем намагацца як мага хутчэй вярнуць гэтыя фічы».

Максім расказвае, што рост попыту на беларускасць адбіўся нават на пошуку супрацоўнікаў: «Цікава, што менавіта пад абвестку пра беларускую мову нам прыйшло значна больш рэзюме, чым звычайна. Многія людзі прапанавалі дапамогу і гатовыя былі працаваць нават без грошай. Гэта вельмі прыемна. Сапраўды, стаўленне да беларускай мовы мяняецца тут і цяпер. І мы радыя, што змаглі адказаць на гэта запыт аўдыторыі».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Казлы, рэп і наркаман: як зоркі беларускага футбола гуляюць у аматарскай камандзе ў Расіі

«Дапамагаю Украіне як магу. Калі ні ў што не верыць, нашто тады жыць?» — беларускі футбаліст Золатаў

З кім футбольная зборная Беларусі згуляе ў адборы на Еўра-2024

Каментары

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў5

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Да калоніі і буйных штрафаў асудзілі прадстаўнікоў мінскага стартап-хаба «Імагуру»3

«З такой навукай, як у нас, мы поспехаў не даб'ёмся». Лукашэнка зноў узяўся за Акадэмію навук41

Пашкоджаны кабель паміж Швецыяй і Фінляндыяй4

Авіякампанія Qantas запланавала самыя доўгія рэгулярныя рэйсы ў свеце — 22 гадзіны ў небе

Беларуськалій падаў у суд на літоўскія ўлады з-за санкцый3

Лідарам па спажыванні трафіку ў Беларусі з'яўляецца чацвер4

Падаражэлі папулярныя крэдыты на жыллё

Манашак Свята-Елісавецінскага манастыра прагналі з кірмашу ў Польшчы51

Трамп паабяцаў «жорсткую расплату» ХАМАС, калі ізраільскія закладнікі не будуць адпушчаныя да ўступлення яго на пасаду2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў5

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →