Аўто11

Ці ўпалі цэны на аўтазапчасткі? Пастаўшчык апісвае сітуацыю

Нядаўняя пастанова Савета міністраў № 713 рэгулюе максімальныя гандлёвыя надбаўкі на 370 груп тавараў, сярод якіх есць і аўтамабільныя запчасткі. «Наша Ніва» пагутарыла з імпарцёрам, каб даведацца, як яны працуюць у новых умовах.

Што адбываецца з цэнамі?

Згодна з Пастановай, максімальная гандлёвая надбаўка на аўтамабільныя запчасткі для імпарцёра складае 45%, а для рознічных сетак — 35%. Гэтыя абмежаванні ўжо паспелі паўплываць на цану некаторых тавараў, але не істотна.

«Крыху патаннелі маторныя алеі, цэны на камплекты ГРМ знізіліся прыблізна на 10%. Па некаторых пазіцыях цана засталася нязменнай», — кажа імпарцер.

Па словах спецыяліста, больш за ўсё новыя патрабаванні паўплывалі на кошт недарагіх тавараў, такіх, як фільтры, лямпачкі, аўтамабільныя свечы і г.д. 

«На такія дарагія запчасткі, як, напрыклад, камплект счаплення з махавіком, гандлёвыя надбаўкі і раней былі даволі сціплымі.

А вось на дробных пазіцыях імпарцёры і ў большай ступені рознічныя прадаўцы сапраўды рабілі нацэнку ў 50-100 і часам болей працэнтаў. У гэтым няма нічога надзвычайнага, так працуюць ва ўсім свеце. Цяпер жа, калі нейкая дробязь на ўваходзе будзе каштаваць 60 капеек, а максімальная надбаўка на яе складае 45% — узнікае пытанне ў мэтазгоднасці імпарту такога тавару», — лічыць аптавік. 

Сваю пазіцыю ён абгрунтоўвае тым, што ў такім выпадку фізічныя і матэрыяльныя выдаткі могуць быць большымі за заробак ад продажу такога тавара. 

«Нам трэба захоўваць тавар на складзе, аплочваць арэнду памяшкання, плаціць зарплату кладаўшчыкам. Таксама ў ланцугу людзей, якія будуць задзейнічаны ідзе менеджар, які апрацоўвае заказ, і кіроўца, які яго даставіць ад склада да гандлёвай кропкі. Гэта калі разглядаць працэс работы ў вельмі спрошчаным выглядзе.

Праз гэта нам вельмі важна, каб на танныя тавары можна было рабіць надбаўку вышэйшую за тую, што прыменяюць да больш дарагіх рэчаў. Інакш мы можам прыйсці да таго, што прасцей будзе адмовіцца ад часткі асартыменту, каб не працаваць выключна дзеля працэсу. Бо фізічныя і фінансавыя выдаткі на апрацоўку замовы на нейкі танны фільтр коштам 5 рублёў і элемент электронікі, які каштуе 300 рублёў, аднолькавыя», — тлумачыць спецыяліст.

Суразмоўца адзначае, што ў кожнага пастаўшчыка запчастак заўжды былі пэўныя пазіцыі, на якіх яны нічога не зараблялі. Іх трымаюць у наяўнасці выключна дзеля захавання асартыменту. Але як працаваць, калі такіх тавараў стане значна больш, ён пакуль не разумее.

У кожнага імпарцёра запчастак ёсць асноўныя брэнды, якія ён сам пастаўляе ў Беларусь, і другасныя — якія ён як аптовы пакупнік набывае ў першага пастаўшчыка і перапрадае сваім кліентам.

«Цяпер атрымліваецца, што пры продажы тавараў другасных для нас брэндаў гэтыя 35% надбаўкі аптавікам трэба дзяліць з рознічнай сеткай. Каб канчатковы прадавец мог хоць нешта на гэтым зарабіць, большую частку надбаўкі (каля 20%) мы пакідаем рэсэлеру».

Пастанова ніякім чынам не скарачае выдаткі бізнэсу

Бізнэсмен лічыць, што Пастанова ставіць пад пагрозу існаванне дробнага бізнэсу, поколькі той можа проста не вытрымаць працы ў такіх умовах.

«Пастанова накіраваная на тое, каб зменшыць цану тавараў у крамах. Гэта вітаецца вялікай часткай спажыўцоў, які, не ўнікаючы ў сутнасць эканамічных працэсаў, радуюцца, што фільтр, які месяц таму ў краме прадавалі за 35 рублёў, цяпер каштуе 26. Але мала хто задумваецца над тым, якія ў гэтага могуць быць наступствы.

Рэч у тым, што, скарачаючы прыбытак, Пастанова ніякім чынам не скарачае выдаткі. Праз гэта заробак у часткі дробных гандляроў можа паменшаць настолькі, што ім давядзецца закрыць бізнэс», — мяркуе пастаўшчык. 

Ён выказвае засцярогі, што такімі дзеяннямі ўлады таксама скароцяць асартымент тавараў, дасяжных пакупнікам.

Што плануюць рабіць пастаўшчыкі?

Што тычыцца імпарцёраў, то існуе як мінімум адзін варыянт, як можна абысці новыя абмежаванні.

Каб кампенсаваць страчаны прыбытак, ім трэба павысіць уваходную цану тавараў і атрымліваць прыбытак праз рахунак замежнай фірмы.

«Гэта можна рабіць праз фірмы-пракладкі, якія будуць прадаваць нам тавар па завышаным кошце. Такім чынам беларускі імпарцёр зможа атрымаць сваю страчаную выгаду», — тлумачыць спецыяліст. 

Па ягоных словах, праца па такой ускладненнай схеме будзе асабліва актуальнай для танных запчасткак кітайскай або турэцкай вытворчасці. 

«Пры замове вялікай партыі тавараў у Кітаі мы мусім спачатку разлічыцца за яго, а потым чакаць, пакуль гэтыя дэталі зробяць і даставяць у Беларусь. Гэты працэс займае ад 6 да 12 месяцаў. То-бок атрымліваецца, што да таго, як мы зможам рэалізаваць тавар, нашы грошы цягам года будуць заставацца замарожанымі ў гэтай перадзамове. Натуральна, што ў такім выпадку ніхто не будзе працаваць з 45% надбаўкай, бо ў гэтым не будзе сэнсу», — тлумачыць спецыяліст.

Для таго каб імпарцёр мог павысіць уваходныя цэны, ён будзе абавязаны абгрунтаваць, чаму тавары з гэтай пастаўкі сталі даражэйшымі за тыя, што ён прывозіў некалькі месяцаў таму. Аднак бізнэсмен упэўнены, што гэтае абмежаванне імпарцёры таксама змогуць абысці.

«Трэба будзе змяніць назву, каб тая ці іншая пазіцыя выглядала, як новы тавар, які яшчэ не пастаўлялі ў Беларусь. Умоўна кажучы, замест брэнда «Абібас» будуць выкарыстоўваць назву «Абдзірас» ці прыбяруць/дадуць нейкую лічбу ў артыкул тавара», — тлумачыць спецыяліст.

Калі апісаная суразмоўцам схема сапраўды запрацуе, то зніжэнне цэн на частку тавараў будзе насіць часовы характар, а беларускія спажыўцы на некаторы час сутыкнуцца з дэфіцытам, пакуль бізнэс не наладзіць новыя, выгадныя для сябе схемы. Не будзе ў гэтым нічога добрага і для беларускага бюджэту, бо частку грошай у выглядзе падаткаў сыдзе ў тыя краіны, дзе будуць зарэгістраваныя фірмы-пракладкі.

Не самыя лепшыя перспектывы, на думку імпарцёра, чакаюць менавіта дробны бізнэс, які ў адрозненні ад буйных гульцоў рынку не мае падушкі бяспекі, каб перажыць неадназначныя часы. ІП апошнім часам аказаліся ў сітуацыі, калі з аднаго боку дзяржава павялічвае падатковую нагрузку, а з іншага — уразае магчымасці зарабляць.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары1

  • Belarus2020
    09.11.2022
    Хто рамантаваў свае аўто , выдатна ведае, што запчасткі даражэюць гэтак жа, як і даляр. Веееельмі добра зараблялі і будуць зарабляць сярэднія і тым больш - буйныя пастаўшчыкі запчастак.

«Чаму яна бесіцца? Мужыка даўно не было!» АНТ паказала камедыю ўласнай вытворчасці. Насмешыць вас толькі канцоўка16

«Чаму яна бесіцца? Мужыка даўно не было!» АНТ паказала камедыю ўласнай вытворчасці. Насмешыць вас толькі канцоўка

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, як перабудуюць закінуты будынак на Алібегава ў Мінску ФОТА

Крыніцы ва ўрадзе Азербайджана пацвердзілі, што самалёт Azerbaijan Airlines быў збіты расійскай ракетай3

«Сам прапанаваў ёй выйсці на Ганну Сялук». Палітвязень расказаў пра сваю былую жонку — спявачку з міліцэйскімі пагонамі4

Кізім абвяргае, што ва Украіне з пераліку моў, што знаходзяцца пад асаблівай абаронай, выкрэсліваюць беларускую4

У Мінску здаюць у арэнду кватэру без вадаправода, каналізацыі і прыбіральні3

Mark Formelle выпусціў каляндар у стылі аўстралійскіх пажарных11

Сіноптыкі расказалі пра надвор'е ў навагоднюю ноч

Стваральніка «письмо.бeл», палітвязня Аляксандра Лыкшына паўторна арыштавалі. Ён у СІЗА3

Крама адзення ў Мінску прадае падарункавы сертыфікат на 5000 рублёў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Чаму яна бесіцца? Мужыка даўно не было!» АНТ паказала камедыю ўласнай вытворчасці. Насмешыць вас толькі канцоўка16

«Чаму яна бесіцца? Мужыка даўно не было!» АНТ паказала камедыю ўласнай вытворчасці. Насмешыць вас толькі канцоўка

Галоўнае
Усе навіны →