Па якіх цэнах прадаюць кватэры ў сталічных новабудоўлях? Вось дзе самыя танныя варыянты
У мінулым месяцы продажы кватэр у сталіцы пабілі рэкорд. Найбольш куплялі другаснае жыллё, сярэдні кошт метра якога складае 1138 $. А за колькі можна купіць кватэру ў новабудоўлі? Параўналі цэны ў розных ЖК.
Самы танны «квадрат» у новабудоўлях сталіцы прадаецца па 900 даляраў. Гэта пачатковы кошт у трохпакаёвых і чатырохпакаёвых кватэрах у ЖК «Гармонія» на вуліцы Розы Люксембург. Там будуецца 9-павярховы дом на пяць пад'ездаў.
Завершыць будаўніцтва плануюць у другім квартале наступнага года.
Таксама па цэнах, ніжэйшых за тысячу даляраў за метр, прадаюць кватэры ў шматпавярховых дамах эканом-класа на Карвата. Як і ў папярэднім варыянце, такая прапанова — толькі для трохпакаёвых кватэр. Цана метра ў двушках і аднушках традыцыйна вышэйшая і складае ад 1050 і 1120 даляраў адпаведна.
Здача аб'ектаў запланаваная на першы квартал 2023 года. У продажы ёсць жытло з агульнай плошчай ад 45 да 81,5 м². Аднапакаёўка ў жылым комплексе эканом-класа каштуе каля 50 300$, «тройка» на 81,5 м² — 77 500$.
Па цэнах ад 970 да 1400 даляраў прадаюць кватэры ў ЖК «Антонаўскі квартал» па вуліцы Рыбалкі. Жылы комплекс з 9 дамоў знаходзіцца ў непасрэднай блізкасці ад станцыі метро «Пралетарская». Плошча кватэр тут ад 26 да 100 м².
У комплексе прадугледжаныя закрыты двор без машын, дзіцячая і спартыўная пляцоўкі, боксы для захоўвання веласіпедаў. Завяршэнне будаўніцтва запланавана на другі квартал 2023 года.
Па цэнах ад 1000 даляраў за метр прадаецца вялікая колькасць кватэр у ЖК Minsk World.
Забудоўшчык апісвае квартал як найбуйнейшы будаўнічы праект Беларусі, які налічвае 3 мільёны квадратных метраў жылля.
У іншых раёнах сталіцы пачатковая цана квадрата заўважна больш высокая.
Так, напрыклад, кватэры ў доме па вул. Прытыцкага прадаюць па 1200 даляраў за метр. Названая цана дасяжная пры ўмове поўнага разліку на працягу сямі банкаўскіх дзён пасля рэгістрацыі дамовы ў Мінгарвыканкаме.
Увесці дом у эксплуатацыю плануюць у другім квартале 2023 года. Апроч кватэр, забудоўшчык прапануе машына-месцы ў гаражы-стаянцы — каштуе яно амаль 10 тысяч даляраў.
Па цане 1250-1380 даляраў за «квадрат» можна выбіраць з нераспраданых кватэр ва ўжо гатовым 17-павярховым доме па адрасе Грушаўская, 21.
Праўда, выбар застаўся невялікі. Нераспраданыя толькі трохпакаёвыя кватэры плошчай 71 м².
У цанавым дыяпазоне 1580-2000 даляраў за метр прапануюць кватэры ў ЖК «Мантэрэй». Раён забудовы размешчаны ў межах вуліц Ратамскай, Мястроўскай і Ржавецкай, у раёне праспекта Пераможцаў.
Комплекс уведзены ў эксплуатацыю, плошча аднапакаёвак — 46,5 м². Самыя вялікія кватэры тут — чатырохпакаёвыя, іх плошча ад 117 да 170 м². Комплекс складаецца з трох 6-павярховых дамоў падвышанай камфортнасці і паркінга на закрытай тэрыторыі.
Па цэнах ад 1400 да 2500$ за метр можна набыць жыллё ў цэнтры Мінска ў элітным ЖK «Маэстра». Плошча прапанаваных кватэр — ад 50 да 250 м². Элітны дом у працэсе будаўніцтва, увесці ў эксплуатацыю яго плануюць у трэцім квартале 2023 года.
Па падобных цэных прадаюць кватэры на праспекце Дзяржынскага ў MOD HOUSE. Кошт метра — 1400-2500$.
Плошча двухпакаёвых кватэр тут складае 54-61 м², трохпакаёвых — ад 86 да 96 м², чатырохпакаёвых — ад 117 да 118 м². Таксама ў MOD HOUSE ёсць сяміпакаёўкі плошчай 207,1 м². Як і ў выпадку з ЖK «Маэстра», здача аб'екта мусіць адбыцца ў трэцім квартале наступнага года.
У квартале DEPO каля плошчы Перамогі кошт метра пачынаецца з адзнакі ў 3300 даляраў. Самая танная з дасяжных кватэр у элітным квартале ў цэнтры сталіцы прадаецца за 208 876$. Столькі каштуе двухпакаёўка на 62,8 м².
У залежнасці ад канкрэтнай кватэры метр у DEPO прадаюць па 4500 і нават па 5500$. Найдаражэйшае жыллё ў ЖК — пяціпакаёўка плошчай 222 метры. Каштуе яна 1 219 224$. Гэта каля 5500 даляраў за «квадрат».
Даволі шмат жылля ў «Новай Баравой», што ў прысталічным Копішчы.
Цэны на метр жылля ў квартале «Цэнтральны парк» стартуюць ад 1080 даляраў, калі разглядаць чатырохпакаёвыя кватэры. Кватэра плошчай 80,9 м² у «Новай Баравой» абыдзецца ў 87 280$. Аднапакаёўкі на 42,8 м² каштуюць 49 644$ або 1160$ за метр. Частка кватэр у раёне, што будуецца, прадаецца па 1300 даляраў за метр.
Каментары
А архитектура и застройка и в Польше не блещет оригинальностью, красотой и удобством.
https://d2b0v286pbg9yh.cloudfront.net/303240