У Беларусі колькасць электрамабіляў з 2020 года вырасла ў 39 разоў, паведаміў намеснік прэм'ер-міністра Пятро Пархомчык на сумесным пасяджэнні двух палат парламента, піша БелТА.
Сёння на ўліку знаходзяцца 3420 электрамабіляў.
Пархомчык расказаў, што працягваецца будаўніцтва і рэканструкцыя энергетычнай інфраструктуры. У гэтым месяцы ўведзены ў эксплуатацыю новыя падстанцыі ў Брэсце, у свабоднай эканамічнай зоне «Гроднаінвест», а таксама ў Драгічынскім раёне.
Да канца года плануецца ўвесці падстанцыю ў горадзе Бяроза.
Каментары