У Манака 25 лістапада пацярпеў крушэнне верталёт, які рухаўся са Швейцарыі. На борце знаходзіўся прадпрымальнік з Расіі Вячаслаў Таран, паведамляе Kommersant.
Другім загінулым быў 35-гадовы пілот. Верталётная кампанія Monacair афіцыйна адмовілася каментаваць дэталі расследавання.
Вячаслаў Таран скончыў Уладзівастоцкі дзяржаўны ўніверсітэт эканомікі і сэрвісу. Ён заснаваў Forex Club ў 1997 годзе (цяпер працуе пад брэндам Libertex Group).
Таран апошнія дзесяць гадоў жыў у Манака. Таксама быў членам праўлення кампаніі-распрацоўніка крыптакашалька YouHodler у Лазане, адкуль ён вяртаўся на верталёце.
Каментары