Продаж новых легкавых машын, што ўвозяцца ў Беларусь, упаў у 20 разоў
Беларуская аўтамабільная асацыяцыя паведаміла, што аб'ём продажу новых легкавых аўтамабіляў, якія ўвозяцца ў Беларусь, за апошні месяц паменшаў на 40%, а ў гадавым выражэнні — у 20 разоў.
У мінулым месяцы відавочным лідарам па продажы заставалася марка Geely айчыннай зборкі, якая займае цяпер больш за 80% усяго беларускага аўтарынку. Толькі дзякуючы продажу гэтага брэнда ў лістападзе колькасць здзелак павялічылася ў параўнанні з кастрычнікам. Усяго іх было здзейснена 626 — рэкордны паказчык за ўвесь год.
Па выніках 11 месяцаў лідарам на рынку застаецца расійскі брэнд Lada (прададзена 3 698 аўтамабіляў), Geely крыху адстае (3 197).
Што тычыцца продажу астатніх брэндаў, то яны «імкнуцца да нуля», — канстатавалі ў БАА.
Раней спецыялісты ацанілі, што беларускімі дылерамі будзе прададзена па выніках 2022-га больш за 14 тысяч новых легкавых аўто. У мінулым годзе гэтая лічба перавышала 40 тысяч.
Каментары
Автомобили ,телевизоры ,магнитофоны .
И отменить весовые ограничения на ввоз товаров народного потребления самими гражданами ,если власть не в состоянии обеспечить нормальные потребности людей.