Качанава: Трэба прымаць закон супраць ЛГБТ, бо ў нас традыцыі, праваслаўе і Масква
Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава 29 снежня выступіла на «савеце старэйшын», дзе сярод іншага закранула пытанне, якія задачы ёй самой і органу, які яна ўзначальвае, «пастаянна падносіць жыццё». Гэтым разам жыццё паднесла ёй задачу змагання з ЛГБТ, паколькі нельга адставаць ад Масквы.
«Меркаванне такое ёсць, і, можа быць, нам трэба будзе выступіць з заканадаўчай ініцыятывай аб недапушчальнасці распаўсюджвання ЛГБТ. Калі я была з афіцыйным візітам у Маскве, якраз у той дзень у Дзяржаўнай Думе прынялі закон аб забароне прапаганды ЛГБТ. Напэўна, прыйдзецца прымаць і нам.
І гэта будзе правільна. Нельга гэта прапагандаваць. У нас ёсць сямейныя каштоўнасці, традыцыі, якія мы перадаём з пакалення ў пакаленне: традыцыі сям'і, праваслаўя», — згенеравала Качанава чарговую мудрасць.
Каментары