Некалькі простых крокаў абароняць вашы дворнікі, шыны і многае іншае.
Не прагравайце машыны на халастым ходзе
Падчас руху аўтамабіль заўсёды праграваецца хутчэй, чым на халастым ходзе. Прагрэў машыны на халастым ходзе — гэта «пустая трата грошай, проста марнаванне паліва», як кажуць спецыялісты. Прагравайце машыну роўна столькі, каб размарозіліся вокны, і не больш.
Не апускайце шкла на вокнах, пакуль яны не адтаялі
Будзьце асцярожныя падчас здымання лёду з вокнаў. Не рэкамендуецца выкарыстоўваць для ачышчэння лабавога шкла вадкасці, напрыклад, цёплую ваду. Замест гэтага завядзіце машыну, і хай абагрэў шкла і кандыцыянер зробяць сваю працу, а вы тым часам выкарыстайце скрабок.
Не варта выкарыстоўваць шклопад'ёмнікі, калі на акне яшчэ ляжыць мароз.
Не забывайцеся размарозіць замкі і ручкі
Калі ліць гарачую ваду на замарожаныя дзвярныя замкі і ручкі, гэта можа пашкодзіць механізмы ўсярэдзіне. Не рабіце гэтага. Лепш выкарыстайце спрэі ці вадкасці для выдалення лёду, якія ёсць у продажы. Але не трымайце гэтыя сродкі ў салоне вашага аўтамабіля: калі замёрзнуць дзверцы — не дастанеце.
Не падымайце дворнікаў перад завеяй
Некаторыя кіроўцы падымаюць дворнікі перад завеяй. Але гэта з часам можа зменшыць прымыканне дворнікаў да лабавога шкла, што можа прывесці да праблем з бачнасцю, асабліва ў снежных умовах. Некаторыя кіроўцы зімою пераходзяць на зімовыя дворнікі.
Правярайце ціск у шынах
У мароз ціск у шынах падае. Калі ў вас ёсць датчык ціску ў шынах — добра. Калі не — правярайце яго час ад часу ўручную.
Каб даведацца пра рэкамендаваны ціск у шынах аўтамабіля, азнаёмцеся з інфармацыяй, якая звычайна змяшчаецца на ўнутраным баку дзвярэй з боку кіроўцы. Калі прытрымлівацца гэтых патрабаванняў, яны будуць лепш адпавядаць патрэбам вашага аўтамабіля, чым спецыфікацыі на бакавінах саміх шын.
Нагадаем, што правяраць ціск трэба на халодных шынах, а не пасля язды. Язда выклікае нагрэў шын, у выніку чаго паказанні ціску паветра растуць па меры расшырэння паветра, таму сігнальны датчык нізкага ціску выключаецца, даючы вам ілжывае пачуццё бяспекі.
Сачыце за палівам
Вада ў баку — вораг. Калі ў вас у баку назбіраўся кандэнсат, то пры малой колькасці паліва ён можа замерзнуць.
Не пакідайце аўтамабіль брудным
Пакрыццё машыны аўтавоскам абараняе паверхні ад іржы, солі і хімічных рэчываў. Чым часцей вы змываеце соль з аўтамабіля, тым лепш.
Не ездзіце з лёдам і снегам на аўто
Ехаць, не пачысціўшы ад лёду і снегу вокны і люстэркі перад пачаткам руху, — гэта патэнцыйная аварыя. Важна таксама, каб кандыцыянер быў спраўны і вокны знутры не запацявалі.
Не залівайце ваду замест абмывальніка
Вада можа замярзаць. Зімою трэба выкарыстоўваць толькі зімовы абмывальнік. І правярайце, каб ён адпавядаў марозу, які ў вас чакаецца.
Каментары
2 раз уже не прокатит )