Запіс аб абавязку спявачкі беларускага паходжання Анжалікі Агурбаш па іску ўнітарнага прадпрыемства «Белзнешгандаль Белкаапсаюза» прыбраны з банка звестак Федэральнай службы судовых прыставаў Расіі, піша Sputnik.
Раней у гэтым рэестры значылася сума каля 6 млн расійскіх рублёў (каля 230-240 тыс. беларускіх). Гэта было абавязацельства за партыю футравых вырабаў, якія Агурбаш брала на рэалізацыю ў «Белзнешгандлю Белкаапсаюза». Дамову бакі заключылі ў лістападзе 2018 года.
Агурбаш павінна была рэгулярна пералічваць грошы ад продажаў, але не рабіла гэтага. У выніку кампанія з сістэмы Белкаапсаюза падала іск у Эканамічны суд Мінска. У 2021-м ён быў задаволены, і матэрыялы перадалі ў Расію, дзе пастаянна жыве спявачка. У спісе вырабаў, якія яна павінна была вярнуць (або выплаціць грошы) былі футры, футравыя камізэлькі, сумкі і галаўныя ўборы.
Як спявачка залагодзіла гэтую справу, пакуль што інфармацыі няма.
Каментары
https://d2b0v286pbg9yh.cloudfront.net/?c=ar&i=283216