Аўтамабілі Lada можна замовіць толькі ў белым, чорным і цёмна-зялёным колерах.
Машыны іншых колераў, па словах дылераў Lada, будуць даступныя не раней за сакавік. Іншая крыніца выдання «Ведамасці» сказала, што абмежаваная каляровая гама захаваецца як мінімум да канца I квартала 2023 года, на красавік і далей вытворца пакуль інфармацыі не дае.
Да пачатку расійскага ўварвання ва Украіну асноўнымі пастаўшчыкамі лакафарбавых матэрыялаў для расійскага аўтапрама былі замежныя кампаніі і адно сумеснае прадпрыемства з расійскай кампаніяй, пішуць «Ведамасці».
Пасля пачатку вайны пастаўкі лакафарбавых матэрыялаў і кампанентаў для іх вытворчасці абмежаваныя з-за санкцый, расійскія прадпрыемствы забяспечыць патрэбнасць аўтапрама ў фарбе ў гэты момант не могуць.
Каментары