Грамадства11

«Сябры называюць мяне буслікам». Аказваецца, ёсць такая прафесія — перавозчык эмбрыёнаў

Афіцыйная назва працы ў Дзмітрыя — кур’ер па заборы біялагічнага матэрыялу. Сябры жартам называюць яго буслікам. На самай справе ён перавозіць эмбрыёны для тых сем’яў, якія вырашыліся пайсці на працэдуру экстракарпаральнага апладнення, каб займець доўгачаканых дзяцей. Гомельскі сайт «Штодзень» паразмаўляў з перавозчыкам эмбрыёнаў пра яго прафесію.

— Ці цікавая ў цябе праца?

— Праца вельмі цікавая, бо ты вандруеш па розных краінах, сустракаешся з новымі людзьмі. Гэта пастаянны рух, пералёты. Сёння я знаходжуся ў адной краіне, заўтра — у іншай.

— Ці ёсць страх, што нешта здарыцца з такім каштоўным грузам? Якія ўвогуле існуюць правілы перавозак эмбрыёнаў?

— Заўжды прысутнічае нейкая рызыка. Але груз перавозіцца ў спецыялізаваных ёмістасцях, якія важаць прыкладна кілаграмаў з 10. Самі эмбрыёны, зразумела, не цяжкія, важаць адмысловыя ёмістасці. Ёсць адмысловыя правілы перавозкі. Напрыклад, кантэйнер мусіць быць заўжды ў вертыкальным становішчы, яго нельга куляць, размахваць ім. У ёмістасці знаходзіцца азот. Аднак перад палётам яго ў клініцы зліваюць, бо ў самалёт з азотам нельга. У ёмістасці застаюцца пары азоту. Гэтых пароў хапае прыкладна на трое сутак, бо накрыўка ў ёмістасці, дзе перавозяцца эмбрыёны, — шчыльная. Потым груз прывозіш і яго запраўляюць зноў у клініцы. Ёмістасць у багаж не здаецца, бярэцца з сабой як ручная паклажа.

— Ці думаў калі-небудзь, што ў цябе будзе такая праца?

— Ніколі не думаў. Я нават не ведаў, што ёсць такая праца на свеце. Афіцыйна мая праца называецца кур’ер па заборы біялагічнага матэрыялу.

— Ці цяжка праходзіць мяжу, калі вязеш эмбрыёны?

— Няцяжка. З сабой у мяне суправаджальныя дакументы, аналізы з клінік, даверанасць ад людзей, што я магу перавозіць іх біялагічны матэрыял.

— А якая рэакцыя сяброў і знаёмых, калі чуюць, кім ты працуеш?

— Буслікам, які прыносіць дзяцей, мяне называюць. Яшчэ здараецца, што ахова ў метро жартуе. Пытаюць: «Гэта вы свае аналізы везяце ў такім чамадане? Гы-гы-гы».

— Ці адчуваеш нейкую місію, калі перавозіш такі важны груз?

— Канешне, бо я нясу радасць людзям (смяецца). Папаўняю, можна сказаць, грамадства новымі людзьмі.

— Ці падабаецца табе быць кур’ерам эмбрыёнаў?

— Праца мне падабаецца, але я разумею, што з цягам часу давядзецца шукаць штосьці больш зямное і перспектыўнае.

Каментары1

  • бу
    02.02.2023
    ну вось - аказалася праўда - некаторым дзяцей бусел прыносіць

У рускамоўнай Вікіпедыі плануюць вярнуць назву Беларусь. Для Белоруссии не засталося аргументаў8

У рускамоўнай Вікіпедыі плануюць вярнуць назву Беларусь. Для Белоруссии не засталося аргументаў

Усе навіны →
Усе навіны

Прэм'ер Канады можа пакінуць пасаду кіраўніка партыі і прэм'ера

Дабратвор збіраецца ладзіць у Варшаве пікеты ў падтрымку Канапацкай17

«Стань часткай вялікай Беларусі». Геймеры пачулі нешта дзіўнае ў папулярнай гульні2

Зяленскі распавёў, калі адбудуцца выбары ва Украіне2

Сталі вядомыя пераможцы кінапрэміі «Залаты глобус»1

57-гадовую экс-работніцу Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»1

«Бог даў вам усё, акрамя майго нумара тэлефона»: святар-уніят з Віцебска стаў зоркай сацсетак21

Зяленскі: Лукашэнка прапаноўваў мне стукнуць па Мазырскім НПЗ, я яму кажу: «Што ты гаворыш?»48

У Мінску ад удару токам загінуў 16-гадовы падлетак1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У рускамоўнай Вікіпедыі плануюць вярнуць назву Беларусь. Для Белоруссии не засталося аргументаў8

У рускамоўнай Вікіпедыі плануюць вярнуць назву Беларусь. Для Белоруссии не засталося аргументаў

Галоўнае
Усе навіны →