Фінская прэса паведамляе, што ля памежнага перахода Светагорск — Іматра пачалі выкарчоўваць дрэвы для ўзвядзення тэставай агароджы на ўчастку ў 3 км. Агароджа ўяўляе сабой абсталяваны камерамі назірання і начнога бачання плот вышынёй у тры метры з калючым дротам наверсе, піша Бі-бі-сі.
Рашэнне аб будаўніцтве сцяны на мяжы з Расіяй было прынятае ў Хельсінкі восенню мінулага года. Тады фінскія палітыкі выказвалі занепакоенасць з нагоды магчымай хвалі бежанцаў з Расіі ў выпадку рэзкага пагаршэння сітуацыі ў краіне.
Агульная даўжыня агароджы павінна скласці ад 130 да 260 км. Гэта каля 10-20% працягласці расійска-фінскай мяжы. Будаўніцтва сцяны зойме да 4 гадоў і абыдзецца як мінімум у 140 млн еўра.
Каментары
Обе створки широких ворот...