LTG Cargo прыпыняе кантракты з тэрміналам у порце Клайпеды праз пастаўкі санкцыйнага карбаміду з Беларусі
Грузавая кампанія Літоўскай чыгункі LTG Cargo прыпыняе кантракты з кампаніяй Birių krovinių Terminalas, якая кіруе ў порце Клайпеды тэрміналам насыпных грузаў. Доляй у ВКТ валодае «Беларуськалій».
«На гэтым тыдні LTG Cargo ў афіцыйным лісце апавясціла BKT аб тым, што заключаныя з кампаніяй кантракты прыпынены да правядзення скрупулёзнай праверкі», — паведамляе Reform.by.
У якасці прычыны прыпынення кантрактаў называецца ўдзел ВКТ у пастаўках карбаміду з Беларусі ў абыход санкцый.
«Калі кампанія жадае аднавіць аказанне паслуг, то ад яе патрабуецца падаць дэкларацыю аб захаванні ўведзеных у Літве міжнародных санкцый і заключэнне кампетэнтнай літоўскай установы аб тым, што кампанія не падлягае санкцыям, у тым ліку ўскосна праз права ўласнасці або кантроль», — дадалі ў LTG Cargo.
Трэба адзначыць, што на мінулым тыдні асноўны ўладальнік тэрмінала Ігар Удавіцкі заявіў, што ў яго кампаніі няма кантрактаў з ЛЧ. Раней ён ужо атрымліваў адабрэнне ад літоўскіх рэгулятараў здзелкі аб выкупе долі «Беларуськалія».
Каментары