«Ніколі не даруем». У гадавіну вызвалення Бучы Зяленскі апублікаваў відэа пра забойствы мірных украінцаў
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі апублікаваў відэаролік у гонар гадавіны вызвалення Бучы ад расійскіх войскаў.
«Буча і Бучанскі раён. 33 дні акупацыі. Больш за 1400 смерцяў, з іх 37 — дзіцячых. Больш за 175 чалавек знойдзена ў брацкіх магілах і катавальных камерах. 9000 расійскіх ваенных злачынстваў. 365 дзён, як гэта зноў свабодны ўкраінскі горад. Сімвал зверстваў арміі краіны-акупанта. Ніколі не даруем. Пакараем усіх вінаватых», — напісаў Зяленскі пад відэа.
У канцы лютага мінулага года, у пачатку ўварвання, расійскія войскі акупавалі Бучу і Ірпень у Кіеўскай вобласці. Пасля вызвалення ў гэтых населеных пунктах і найбліжэйшых вёсках былі выяўленыя масавыя пахаванні. Расія адмаўляе забойствы мірных жыхароў, называючы гэтыя паведамленні фэйкамі.
Каментары