Эканоміка99

У Віцебскай вобласці ў красавіку прадаецца шэсць аб'ектаў гісторыка-культурнай спадчыны

У Віцебскай вобласці шэсць аб'ектаў гісторыка-культурнай спадчыны выстаўлена камітэтам «Віцебскаблмаёмасць» на таргі ў красавіку. Некаторыя аб'екты будуць прадавацца з устанаўленнем пачатковай цаны, роўнай адной базавай велічыні, то-бок 37 рублёў, піша «Віцебская вясна».

Манастыр кармелітаў у Глыбокім
Кляштар кармелітаў у Глыбокім

Прадаць збіраюцца колішні кляштар кармелітаў у Глыбокім, станцыйны дом у вёсцы Паграбенка Сенненскага раёна і спіртзавод у аграгарадку Полымя ў тым самым раёне.

Таксама прапануюцца да продажу былы вінаробны завод па вуліцы Пакроўскай і адміністрацыйны будынак па вул. 1-я Чырвонабрыгадная ў Віцебску, графская сядзіба ў вёсцы Відзы Лаўчынскія Браслаўскага раёна.

За тры месяцы гэтага года, па звестках «Віцебскаблмаёмасці», на аўкцыёнах удалося прадаць 37 аб'ектаў, што дазволіла не толькі папоўніць дзяржаўны бюджэт на 262 тысячы рублёў, але і ўцягнуць аб'екты, якія не выкарыстоўваюцца, у гаспадарчае абарачэнне.

Каментары9

  • Юзік са станцыі Крулеўшчына
    06.04.2023
    Што такое колішні Глыбоцкі кляштар кармелітаў? 
    Толькі яго аднаго гісторыі хопіць на дзясятак райцэнтраў такіх як Шаркоўка ці Докшыцы! 
    Гэта быў самы значны кармеліцкі кляштар Літоўскай правінцыі Рэчы Паспалітаў! Тут, у 1640-х была напісаная самая  першая кніга аб падзеях у Глыбокім. Прэорам кляштара быў Язафат Тышкевіч, самы першы глыбокі пісьменнік. Гэта ён у 1617 г. у 5-гадовым узросце аслеп. У дзень Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі бацькі прывялі Язафата ў Будслаўскі касцёл. Як толькі хлопчык пераступіў парог святыні — з яго вачэй нібы спала цёмная заслона. Язафат зноў стаў бачыць. Пазней Тышкевіч стаў вядомым айцом кармелітам і сваім служэннем дзякаваў Богу за такое цудоўнае вылячэнне.
    Глыбоцкі кляштар быў і навучальнай установай. Тут былі такія навуковыя прылады, якіх не мелі самыя славутыя універсітэты, а бібліятэка мела 2500 тамоў кніг.
    Кармеліты бралі удзел ва ўсіх паўстаннях, што адбываліся ў Беларусі: 1794, 1831, 1863 гг. У кляштары судзіў паўстанцаў сам Мураўёў вешальнік. Я ўжо маўчу, што цэлы тыдзень у кляштары начаваў сам Напалеон Банапарт.
    Ды кляштар трэба аднаўляць пад музей -- маць вашу за нагу!!! А не збагрываць яго каму заўгодна, пад краму ці забягайлаўку! Ды, уласна кажучы, а хто яго купіць? Адна суцэльная руіна! Гадоў 60 будынак пуставаў, толькі парахня засталася!
  • -
    06.04.2023
    Абу, хто - света? 
  • Жвір
    07.04.2023
    Юзік са станцыі Крулеўшчына, а што вы маеце супраць забягалаўкі ? Зрабі там забягалаўку, дык кляштар той ажыве, людзямі напоўніцца, і яны даведаюцца пра слаўную гісторыю Глыбокага. Тым больш, што ў Глыбокім цяпер і забегчы-та няма куды, адзін той нядобрай памяці Неон, рыгалаўка з мажнымі, сальнымі бабцямі. У Шаркаўшчыне й то ёсьць... А ў музэй хто там пойдзе ? Ат. Ды, па вялікім рахунку, ён і быў забягялаўкай, вунь, нават Банапарт у яго забягаў, самі кажаце.

У Расіі выпадкова выдалі колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак?3

У Расіі выпадкова выдалі колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак?

Усе навіны →
Усе навіны

Падаражэлі папулярныя крэдыты на жыллё

Манашак Свята-Елісавецінскага манастыра прагналі з кірмашу ў Польшчы42

Трамп паабяцаў «жорсткую расплату» ХАМАС, калі ізраільскія закладнікі не будуць адпушчаныя да ўступлення яго на пасаду2

Абвінавачанне ў атручванні чацвярых дзяцей у Краснаярскім краі выставілі іх бацьку2

Устанавілі тарыфы на платны прыём дактарамі3

«Будзе двоеўладдзе: Зурабішвілі паспрабуе перападпарадкаваць сабе дзяржапарат». Якія перспектывы пратэстаў у Грузіі3

Стыльная карэянка, што скарыла сэрцы гледачоў Алімпіяды, трапіла ў спіс «100 жанчын 2024 года»

Чым цяпер жыве доктар Мартаў?6

Зяленскі адмовіўся назваць лічбу ўкраінскіх вайскоўцаў, якія загінулі з пачатку вайны 3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Расіі выпадкова выдалі колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак?3

У Расіі выпадкова выдалі колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак?

Галоўнае
Усе навіны →