Навука і тэхналогіі1212

Гэтая прафесія, паводле даследавання, застаецца абароненай ад штучнага інтэлекту. Расказваем, што за яна

Яшчэ нядаўна гэтаму віду чалавечай дзейнасці прадракалі канец з-за развіцця нейрасетак.

Фота: Freepik.com

Навукоўцы высветлілі, што на гэты момант бухгалтарам не пагражаюць масавыя звальненні з-за развіцця штучнага інтэлекту. Пра гэта 24 красавіка расказала агенцтва Euronews са спасылкай на свежае даследаванне амерыканскага Універсітэта Брыгама Янга.

У гэтым машстабным даследаванні таксама ўдзельнічалі 327 навукоўцаў з 186 вышэйшых навучальных устаноў 14 краін свету. Даследчыкі склалі велізарны іспыт, у які ўнеслі 25181 экзаменацыйнае пытанне па бухгалтарскаму ўліку, аўдыце, фінансавым уліку, кіраўніцкім уліку і падаткаабкладанні.

Заданні былі рознымі па складанасці і ўключалі ў сябе тэставыя пытанні, пытанні з неабходнасцю даць кароткія адказы і пытанні па прынцыпе «праўда ці хлусня». Мэтай эксперыменту было праверыць правільнасць адказаў сапраўдных студэнтаў у параўнанні з дакладнасцю апошняй версіі нейрасеткі ChatGPT.

«У выніку ChatGPT перамог студэнтаў у бухгалтарскім уліку і аўдыце, набраўшы сярэдні бал па ўсіх пытаннях у 47,4 адсотка. Але студэнты пераўзышлі нейрасетку па ўсіх астатніх дысцыплінах і фактычна аказаліся лепшымі, дасягнуўшы сярэдняй адзнакі ў 76,7%», — піша Euronews са спасылкай на вынікі эксперыменту.

Штучны інтэлект лягчэй спраўляўся з пытаннямі па прынцыпе «праўда-хлусня» і тэставымі заданнямі, а ўжо са складанымі матэматычнымі вылічэннямі і з кароткімі адказамі ў яго ўзнікалі сур'ёзныя складанасці і памылкі.

Аўтары даследавання зрабілі выснову і заявілі, што ChatGPT і падобныя яму нейрасеткі — гэта не ўніверсальнае рашэнне, а спосабы падмануць сістэму адукацыі існавалі і раней. Таму штучны інтэлект у кантэксце бухгалтарскай прафесіі, на іх думку, будзе толькі часовай перашкодай і ў асноўным будзе прымяняцца толькі ў якасці дадатковага памочніка без замены чалавека.

Характэрна, што яшчэ зусім нядаўна было праведзенае іншае даследаванне, якое ўносіць бухгалтараў у спіс тых, чые працоўныя месцы ў першую чаргу з часам цалкам зойме штучны інтэлект.

Каментары12

  • мясцовы2
    25.04.2023
    Федя, LOL.
    ШІ не можа даць рады бухгалтэрыі, а прграмаванню, ды й увогуле распрацоўцы праграмных сістэм ён яшчэ і тваім унукам гэтага не зробіць. Ён нават як памочнік досыць недакладны.
  • Федя
    25.04.2023
    мясцовы2, ШI развивается стремительно, чувак ты просто не следишь за событиями, он уже пишет код быстрее и универсальнее, а не тратит на это кучу времени и бабла на написальщиков, а через тройку лет он сможет уже управлять системами так что в сухом остатке понадобятся только промт инженеры, а 90% айти надо будет увольнять, уже сейчас джуниоры не нужны, тупо не могут найти работу.потому что уже сейчас ШИ используется на 50% если кто не знал, а всем кто читает получайте рабочую специальность, потому что как показывает практика большинство айти 90% не могут прикрутить ручку и даже вбить гвоздь в стенку не говоря уже о чем то более серьезном
  • Flm
    25.04.2023
    Ай, гэтым казкам пра ШІ прыйдзе і ўсіх заменіць ужо шмат гадоў "а воз и ныне там".Няма яшчэ і блізка ніякага ШІ. Гэта нэйрасетка, і яна тупая як табурэтка, калі казаць у спрошчаным відзе, то гэта проста нешта накшалт інструкцыі: калі табе уводзяць такое, мусіш рабіць вось гэта, проста там такіх інструкцый мільены. Гэтай цацке да інтэлекту як да луны, і ўвесь гэты кіпіш вакол яе ўжо пачынае стамляць.

Жыхарцы Магілёва пагражаюць крыміналкай за тое, што зняла ранішнюю чаргу ў рэгістратуру3

Жыхарцы Магілёва пагражаюць крыміналкай за тое, што зняла ранішнюю чаргу ў рэгістратуру

Усе навіны →
Усе навіны

Папярэдняя прычына падзення самалёта ў Вільні — тэхнічнае пытанне3

У Пінску закрылі буйны махлярскі кол-цэнтр. Пацярпелых — амаль 50 тысяч чалавек4

Перад прыездам Лукашэнкі ў Пакістан там забаранілі агульнанацыянальны марш апазіцыі. Тысячы затрыманых5

Пачынаецца суд над святаром Генрыхам Акалатовічам. Яму пагражае да 15 гадоў

Матацыкліст зачапіў тварам дрот, нацягнуты паміж дрэў у лесе пад Гродна6

Фізічныя практыкаванні дапамагаюць аднавіць нервовыя клеткі. Вось як гэта ўдалося даказаць1

У Вільні грузавы «Боінг» упаў на двухпавярховы жылы дом і загарэўся. Ёсць загінулыя3

8 нагод наведаць самы маленькі горад Беларусі5

У Турцыі пасля пасадкі загарэўся расійскі пасажырскі Sukhoi Superjet 100. Каторы раз такое з гэтым самалётам2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жыхарцы Магілёва пагражаюць крыміналкай за тое, што зняла ранішнюю чаргу ў рэгістратуру3

Жыхарцы Магілёва пагражаюць крыміналкай за тое, што зняла ранішнюю чаргу ў рэгістратуру

Галоўнае
Усе навіны →