Прычына — поўная адсутнасць дажджоў.
Верхні пласт глебы на большай частцы тэрыторыі Беларусі ўвільготнены слаба, паведамляе БелТА.
«Паводле апошніх назіранняў, на большай частцы тэрыторыі Беларусі верхні пласт глебы слаба ўвільготнены, у шэрагу раёнаў цалкам высушаны.
Добрае ўвільгатненне глебы на глыбіні 10 см адзначаецца пераважна ў Брэсцкай вобласці.
Ці будуць дажджы ў найбліжэйшыя дні, няясна. Учора Белгідрамет паабяцаў кароткачасовыя дажджы месцамі па краіне на чацвер і пятніцу. Але зараз папулярны рэсурс gismeteo.by паказвае, што першы дождж будзе толькі праз тыдзень, 30 мая.
Амаль цалкам у Мінскай, Віцебскай, Магілёўскай і Гомельскай абласцях (за выняткам рэдкіх раёнаў) уведзена поўная забарона на наведванне лясоў. У Гродзенскай і Брэсцкай абласцях уведзены абмежаванні.
Каментары