Мастачка Вольга Бабурына, больш вядомая ў творчым асяродку як Palunisа, зрабіла новыя стыкеры для розных сацсетак і месенджараў, якія дасяжныя для спампавання.
«Даўно хацела зрабіць і нарэшце дарвалася! Зацаніце! Спампуйце! Карыстайцеся! Вірусуйце беларушчынай!» — напісала мастачка ў фэйсбуку.
Стыкеры даступныя ў Telegram, WhatsApp, Messenger і Viber.
Вольга Бабурына — беларуская мастачка, якая ўжо шмат год займаецца выцінанкай, а ў 2021 годзе адкрыла музей выцінанкі ў вёсцы Лоск Валожынскага раёна.
Каментары
Boĺš taho, na prevju ŭ nazvie stylierpaka pamylka - "Vycinska".
Pa pošuku u kramie Viber i Messenger ničoha nie znachodzić.
Pisać u FB joj nie budu, bo nie viedaju, jana "ekstremistka" ci nie.
Dapamažycie dabavić stykiery