Уладальнік «Залатога мяча» Карым Бензема не стаў працягваць кантракт з каралеўскім клубам.
Ён пакідае «Рэал» па заканчэнні сезона. Сёння «Рэал» у апошнім туры згуляў з «Атлетыкам» з Більбаа (1:1), і Карым зраўняў лік з пенальці, і гэта дазволіла каралеўскаму клубу застацца на 2-м месцы ў табліцы.
«Рэал» хоча выказаць сваю падзяку і ўсю сваю прыхільнасць да таго, хто ўжо ёсць адной з нашых найвялікшых легенд», — гаворыцца ў паведамленні каралеўскага клуба.
Бензема перайшоў у «Рэал» з «Алімпіка» з Ліёна ў 2009 годзе і выйграў з каралеўскім клубам 25 трафеяў, у тым ліку чатыры чэмпіянаты Іспаніі, пяць Ліг чэмпіёнаў. За «Рэал» ён згуляў 439 матчаў, забіў 238 галоў. Таксама Карым чатыры разы станавіўся чэмпіёнам Францыі.
Магчыма, 35-гадовы француз працягне кар'еру ў Саудаўскай Аравіі. Прынамсі, ён кансультаваўся на гэты конт з былым таварышам па мадрыдскім клубе Крышціяну Раналду, які гуляе за «Аль-Наср».
Чытайце таксама:
«Кальяры» выбіў «Парму» 45-гадовага Буфона з плэй-оф Серыі B
Найлепшым гульцом італьянскай Серыі А прызналі 22-гадовага грузінскага футбаліста
Каментары