Грамадства22

У Полацкім універсітэце звольнілі за палітыку трох выкладчыкаў, шасцёра звольніліся самі

У Полацкім дзяржаўным універсітэце 14 чэрвеня «па пагадненні бакоў» звольненыя раней арыштаваныя па адміністрацыйных справах дацэнт кафедры гісторыі і турызму Віктар Чараўка і дацэнт кафедры канстытуцыйнага права і дзяржкіравання Сяргей Глазырын, пра гэта паведамляе «Люстэрка» на падставе інфармацыі агенцтва BPN.

Чараўко і Глазырына затрымалі 23 мая ў Полацку і арыштавалі адпаведна на 13 і 15 сутак за «распаўсюд экстрэмісцкай інфармацыі» (арт. 19.11 КаАП). Па гэтай жа прычыне з ПДУ звольнілі кандыдата гістарычных навук, дацэнта кафедры гісторыі і турызму, намесніка дэкана інжынерна-будаўнічага факультэта Юрыя Кежа.

Па словах крыніцы BPN, Кежа «данаціў у «экстрэмісцкія» фонды». Калі пра гэта стала вядома сілавікам, навуковец «кампенсаваў шкоду» і застаўся на волі.

Паводле інфармацыі крыніцы BPN, 13 чэрвеня шэсць загадчыкаў кафедраў ПДУ напісалі заявы аб звальненні праз «нежаданне быць датычнымі да палітычнага пераследу калегаў».

23 мая ў ПДУ прайшла хваля затрыманняў, пад якую трапілі каля паўтара дзясятка супрацоўнікаў. Большасці тых, чые вынікі суда вядомыя, прысудзілі арышту, мінімум адзін чалавек аштрафаваны.

Акрамя таго, 29 і 30 сакавіка прайшлі затрыманні супрацоўнікаў Полацкага гісторыка-культурнага запаведніка, частка з іх была арыштаваная, некаторыя — некалькі разоў запар. 

Каментары2

  • а ўвогуле дзіўна, што напісалі. ды яшчэ й гуманітарыі
    14.06.2023
    Студэнтам "пашанцавала". Столькі экзаменаў аўтаматам :)
  • хтосьці
    15.06.2023
    Напэўна, варта было б спачатку выйсці з адкрытым лістом ад прадстаўнікоў калектыва, а не самім адразу сыходзіць...
    У любым разе, сапраўдным выкладчыкам, што засталіся людзьмі - рэспект і гонар!

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў7

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна адмаўляецца ад любых іншых гарантый бяспекі, акрамя сяброўства ў НАТА2

УСУ вывелі вайскоўцаў з поўдня Глушкоўскага раёна Курскай вобласці4

Жанчына хацела забраць сабаку з дарогі і трапіла пад машыну ВІДЭА1

Да калоніі і буйных штрафаў асудзілі прадстаўнікоў мінскага стартап-хаба «Імагуру»3

«З такой навукай, як у нас, мы поспехаў не даб'ёмся». Лукашэнка зноў узяўся за Акадэмію навук41

Пашкоджаны кабель паміж Швецыяй і Фінляндыяй4

Авіякампанія Qantas запланавала самыя доўгія рэгулярныя рэйсы ў свеце — 22 гадзіны ў небе

Беларуськалій падаў у суд на літоўскія ўлады з-за санкцый3

Лідарам па спажыванні трафіку ў Беларусі з'яўляецца чацвер4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў7

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →