Учора позна вечарам іспанцы ў серыі пенальці перамаглі Харватыю з лікам 5:4.
Асноўны і дадатковы час завяршыўся без забітых галоў. А ў серыі пенальці пераможны гол забіў Дані Карвахаль.
У 2021 годзе іспанцы саступілі ў фінале Францыі, заваяваўшы сярэбраныя медалі.
У матчы за трэцяе месца зборная Італіі выйграла ў Нідэрландаў з лікам 3:2.
Так званы «фінал чатырох» праводзіўся ў Нідэрландах.
Гаворка вядзецца пра дывізіён наймацнейшых — дывізіён А.
Зборная Беларусі, якая выступае ў дывізіёне С, у мінулым розыгрышы заняла апошняе месца і цяпер, каб застацца ў гэтым дывізіёне, у сакавіку 2024 года згуляе з такім жа няўдачнікам — зборнай Літвы.
А сёння вечарам беларусы ў адборачным турніры да Еўра-2024 згуляюць са зборнай Косава. У беларусаў пакуль тры паразы ў трох матчах, у Косава — тры нічыі.
Каментары