Тэлеканал CNN паведаміў, што знакамітую спявачку Мадонну выпісалі з бальніцы, і цяпер яна знаходзіцца дома ў Нью-Ёрку пад наглядам лекараў.
«З ёй усё ў парадку», — сказала крыніца CNN.
Учора менеджар Мадонны Гай Асіры паведаміў у інстаграме, што ў суботу ў спявачкі развілася «сур'ёзная бактэрыяльная інфекцыя». Яе шпіталізавалі і змясцілі ў аддзяленне інтэнсіўнай тэрапіі на некалькі дзён.
Мадонне, ці Луізе Вераніцы Чыконэ Рычы, цяпер 64 гады. Сваю музычную кар'еру яна пачала ў 1979 годзе як барабаншчыца ў нью-ёркскім рок-гурце Дэна Гілроя Breakfast Club, а неўзабаве перайшла да ігры на гітары і спеву.
З канца 1980-х за Мадоннай трывала замацаваўся тытул «каралевы поп-музыкі», а ў 2000 годзе яе ўнеслі ў Кнігу рэкордаў Гінеса як самую паспяховую выканаўцу ўсіх часоў.
Каментары