Ці паўсюль можна знайсці маладую беларускую бульбу і пачым прадаюць
Лукашэнкаўская Федэрацыя прафсаюзаў праверыла, ці ёсць ранняя беларуская гародніна ў 192 крамах у розных рэгіёнах.
Айчынная ранняя бульба была толькі ў 28 крамах, капуста — у 109 са 192 правераных.
Што тычыцца кошту, то самая высокая цана на айчынную бульбу склала 2,86 рубля за кілаграм, імпартнай — 3,99 рубля. Значная розніца ў залежнасці ад вытворчасці адзначаецца і ў кошце капусты: максімальная цана беларускай — 3,04 рубля, імпартнай — 5,99 рубля.
Адзначаецца, што кошт гародніны значна знізіўся ў параўнанні з папярэднім годам. Напрыклад, буракі мінулага ўраджаю цяпер каштуюць у сярэднім на 45% менш, чым у чэрвені мінулага года, бульба — на 43%, морква — на 3%.
Каментары