Прэм’ер-міністр Латвіі Крыш’яніс Карыньш 11 ліпеня падчас саміту НАТА ў Вільні, адказваючы на пытанне карэспандэнта тэлеканала «Белсат», заявіў пра важнасць падтрымкі беларускай дэмакратычнай апазіцыі.
«Я ўпэўнены, што ўрэшце апазіцыя пераможа. Гісторыя на яе баку. Мы проста павінны прайсці гэты кавалак часу разам», — заявіў Крыш’яніс Карыньш.
У той жа час прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда падчас саміту заявіў пра неабходнасць адмысловай дыскусіі адносна Беларусі. Неабходнасць абмеркаваць беларускае пытанне выкліканая планамі размясціць у Беларусі ядзерную зброю і наймітаў ПВК «Вагнер» з Расіі.
Паводле Дуды, краіны НАТА хочуць бачыць вольную і незалежную Беларусь і падтрымліваюць беларускае грамадства на гэтым шляху.
У сваю чаргу, Святлана Ціханоўская заклікала стварыць кансультацыйную групу пры НАТА з удзелам беларускіх экспертаў і прадстаўнікоў, «бо вельмі часта могуць выносіцца рашэнні, якія не карэлююца з інтарэсамі беларусаў».
Каментары