У гуманітарным спісе палітвязняў больш за 200 чалавек — Вольга Гарбунова
Прадстаўніца Аб'яднанага пераходнага кабінета Беларусі па сацыяльнай палітыцы Вольга Гарбунова расказала, колькі чалавек, зняволеных у Беларусі паводле палітычных артыкулаў, знаходзіцца ў гуманітарным спісе, складзеным Кабінетам. Такіх, па яе словах, больш за 200.
У гуманітарны спіс трапляюць асобы, якія па ўзросце, стану здароўя, наяўнасці інваліднасці і іншых фактараў маюць патрэбу ў экстраннай меддапамозе і павінны быць вызваленыя неадкладна.
Гэта таксама датычыць непаўналетніх, шматдзетных бацькоў і тых палітвязняў, якія самастойна выхоўвалі дзяцей.
Каментары
Ідзе шматузроўневы працэс фармавання юрыдычна адпаведных спісаў грамадзян, якія адчуваць яўную, няяўную або напаўскрытую неабходнасць увасаблення працэсаў вызвалення палітычных ахвяр рэжыму ў стадыі абгрунтавання сваіх асабістых, сямейных, грамадзянскіх і сэксуальных патрэб.
Па заканчэнні вышэйзгаданага працэса, будзе запушчана ініцыятыва па прыцягненні ўвагі ўсяго свету на прававую датычнасць сямей палітычных актывістаў да фінансавання праз адкрытыя і закрытыя фонды з замкнёнай справаздачнасцю ў асабіста буйных памерах.