Швейцарыя далучылася да новых санкцый ЕС супраць рэжыму Лукашэнкі
Санкцыі закранулі 38 чалавек і 3 прадпрыемствы
Швейцарыя далучылася да новых санкцый ЕС супраць рэжыму Лукашэнкі, паведамляе «Позірк».
Новыя абмежавальныя меры ЕС супраць Беларусі былі прыняты «ў паскораным парадку з улікам неадкладнай неабходнасці барацьбы са спробамі абысці санкцыі» ў дачыненні да некаторых адчувальных тавараў і тэхналогій.
Санкцыі закранулі 38 чалавек (суддзяў, начальнікаў калоній, сілавікоў, прапагандыстаў) і 3 прадпрыемсты — Мінскі электратэхнічны завод імя Казлова, Беларускі металургічны завод і канцэрн «Белнафтахім».
Каментары