Беларускі Цэнтр моды распрацаваў форму для школьных кухараў. Ацаніце гэтую прыгажосць
З першага верасня ў работнікаў школьных харчблокаў з'явіцца яркая ўніформа.
З пачатку навучальнага года ўсе работнікі школьных сталовых, пачынаючы ад кухараў і заканчваючы мыйшчыкамі посуду, будуць адзетыя ў новую ўніформу. Супрацоўнікам цэхаў харчавання прапанаваны палепшаныя халаты, штаны, курткі і галаўныя ўборы.
Дызайн уніформы быў распрацаваны канцэрнам «Беллегпрам» сумесна з Беларускім Цэнтрам моды. Адзенне атрымалася яркім і з унікальным прынтам.
Адмысловая ўвага была нададзена выбару матэрыялаў і дэталяў, з якіх складаецца спецадзенне. «Думаю, дзеці ацэняць такі эксперымент. Аналагаў у рэспубліцы няма», — пракаментавала задумку дырэктарка Камбіната школьнага харчавання Надзея Лукашэвіч.
Нагадаем, што новаўвядзенні, якія датычацца формы, сёлета закрануць не толькі персанал харчблокаў. У некаторых адукацыйных установах пайшлі далей — там адзіную ўніформу ўвядуць і для настаўнікаў.
Каментары