У сакавіку гэтага года суд у Мінску прысудзіў Валерыі Касцюговой і Таццяне Кузінай па 10 гадоў калоніі. Іх абвінавацілі ў змове з мэтай захопу ўлады (арт. 357 КК), распальванні варожасці (арт. 130 КК) і закліках да дзеянняў супраць нацыянальнай бяспекі (арт. 361 КК).
Валерыя Касцюгова — палітолаг, аналітык, заснавальніца і рэдактарка сайта экспертнай супольнасці «Наше мнение», рэдактарка «Беларускага штогодніка», кіраўніца групы экспертаў па маніторынгу «Беларусь у фокусе». Яе затрымалі 30 чэрвеня 2021 года пасля ператрусу ў кватэры.
Таццяна Кузіна — адна з заснавальніц праекта SYMPA, даследчыца ў сферы дзяржаўнага кіравання. Яе затрымалі на пашпартным кантролі ў мінскім аэрапорце ноччу з 28 на 29 чэрвеня 2021 года перад рэйсам у Тбілісі.
Каментары