«Сколько можно совершать ошибки, товарищи?» Бондарава знайшла новага ворага — васілёк
Вольга Бондарава, вядомая сваёй няспыннай барацьбой з беларушчынай, гэтым разам звярнула ўвагу на валошкі, якія беларусы лічаць адным са сваіх сімвалаў. Бондарава вырашыла, што гэта «нацысцкі сімвал». І знайшла яму замену.
«Таварышы, я разумею, ад БЧБ ва ўсіх пасля 2020-га пякотка, і хочацца і выказаць любоў да Беларусі, і прадэманстраваць якую-ніякую «асаблівасць».
Але навошта, скажыце вы мне, калі ласка, кожны раз наступаць на нацысцкія граблі?
Не БЧБ — дык васілёк.
Якія былі сімвалы ў беларускіх нацыстаў пад Гітлерам? БЧБ і васілёк.
Ну няўжо нельга хоць на імгненне ўключыць галаву і зазірнуць углыб гісторыі, хоць бы пры выбары сімволікі? Гэта так складана — не танцаваць на граблях?
Не спрачаюся, васілёк — прыгожая кветка. Але колькі можна рабіць памылкі, таварышы?» — абураецца Бондарава.
І знаходзіць альтэрнатывы, як можна «выказаць любоў да Беларусі і прадэманстраваць якую-ніякую «асаблівасць».
Гэта «каласы, серп і молат».
«Не? Кляты «савок» папулярызаваць нельга? А рэйх, значыць, не так стромна?! Усім розуму», — зычыць усім Бондарава.
Дарэчы, раней адзенне з валошкамі надзяваў і Аляксандр Лукашэнка.
«Не хачу, каб мая краіна станавілася азаронкаўшчынай». Ідэолаг з «Белай Русі» выступіла з нечаканым прызнаннем
Мастачцы Жыгімонт прымроіліся «сатанізм» і «хахляцкі трызуб» у зусім нечаканым месцы
Вольга Бондарава патрабуе закрыць фэнтэзі-сядзібу «Літоўка» каля Навагрудка
Інфаказачка Бондарава накінулася на вытворцу калгот і шкарпэтак — «парушае Канстытуцыю»
Каментары