Свет99

У Польшчы праанансавалі механізмы ратавання беларусаў ад рэпрэсій у выпадку поўнага закрыцця мяжы

Міністр унутраных спраў Польшчы Мар'юш Каміньскі па выніках супольнай нарады з калегамі з краін Балтыі адзначыў, што ў Польшчы разумеюць, што «поўная ізаляцыя рэжыму Лукашэнкі будзе мець пэўныя негатыўныя наступствы для беларускага народа, які знаходзіцца пад глыбокім ціскам».

Мар'юш Каміньскі. Фота: AP Photo / Czarek Sokolowski

«Мы знаходзімся ў кантакце з беларускай апазіцыяй і будзем выпрацоўваць такія механізмы, каб кожны, каму пагражаюць рэпрэсіі ў Беларусі, у сітуацыі, калі памежныя пераходы закрытыя, мог дабрацца да нашых краін.

Мы не забываемся пра беларускіх апазіцыянераў, якім пагражае небяспека страціць жыццё і свабоду», — перадае словы міністра прэс-служба ведамства на сваёй старонцы ў Twitter.

Чытайце таксама:

Літва назвала яшчэ пераходы, якія могуць закрыць, і два крытэры, па якіх цалкам закрыюць мяжу ЕС з Беларуссю

Мяжа ЕС з Беларуссю пакуль не будзе закрытая — кіраўнік МЗС Латвіі

У Варшаве сёння абмяркуюць пытанне закрыцця мяжы з Беларуссю

Каментары9

  • ром
    28.08.2023
    Паляцы дрочать на Вагнерауцау?? Даже если их не буде… яны будуть фантазиравать и фантаниравать))🤣
  • Трындзёж
    28.08.2023
    У гэтым жніўні перасякала мяжу. Беларускія памежнікі пыталіся - куды едзіце? Адказала. А там куды і навошта? Адказала. Турызм іх задавальніў.

    А цяпер уявіце: мяжа зачынена, адчынена толькі для гуманітарных змагароў. І што, ім нават на мяжы пытацца не трэба чаго ты і куды едеш. Прыехаў да “гуманітарнага калідора” - значыцца змагар якога трэба пакаваць. Па меншай меры праверыць сутак 15 на змагарызм.

    Наіўнасць з боку літоўцаў і палякаў ці проста балбатня “на адстань”, бо вы беларусы нас дасталі?
  • Andrzejzkresów
    28.08.2023
    Трындзёж, а ведь так нравится ездить за туалетной бумагой по визе d.

Жыхарцы Магілёва пагражаюць крыміналкай за тое, што зняла ранішнюю чаргу ў рэгістратуру7

Жыхарцы Магілёва пагражаюць крыміналкай за тое, што зняла ранішнюю чаргу ў рэгістратуру

Усе навіны →
Усе навіны

Жыхароў Гомельшчыны выклікаюць у пракуратуру, каб узяць абавязальніцтвы аб «належных паводзінах» падчас выбараў1

Улады Літвы не выключаюць тэракта на борце самалёта DHL, які ўпаў у Вільні

17-гадовая дзяўчына ў Расіі панесла есці свінням і загінула2

Сёння на таргах даляр падскочыў на чатыры капейкі

Хто прыдумаў ютуб-праграму «Гадзіннічак цікае»?3

Прапуцінскі папуліст перамог у першым туры выбараў у Румыніі, але прэзідэнтам мае стаць жанчына-ліберал1

Сярэдні заробак у кастрычніку вырас амаль на 50 рублёў

Папярэдняя прычына падзення самалёта ў Вільні — тэхнічнае пытанне3

У Пінску закрылі буйны махлярскі кол-цэнтр. Пацярпелых — амаль 50 тысяч чалавек4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жыхарцы Магілёва пагражаюць крыміналкай за тое, што зняла ранішнюю чаргу ў рэгістратуру7

Жыхарцы Магілёва пагражаюць крыміналкай за тое, што зняла ранішнюю чаргу ў рэгістратуру

Галоўнае
Усе навіны →