Прадстаўнікі ПВК «Вагнер» рэкамендавалі наймітам, якія ў гэтай структуры служаць, знайсці сабе новую часовую або пастаянную працу з прычыны выгнання гэтай структуры з Украіны і канкурэнцыі з Міністэрствам абароны ды Расгвардыяй у Афрыцы і на Блізкім Усходзе, пішуць «Важные истории».
Як піша выданне, пра гэта гаворыцца ў адпаведным аўдыёзвароце, які распаўсюдзіўся па чатах вагнераўцаў.
«Хлопцы, сітуацыя вельмі складаная.
На СВА нас не пускаюць. Некалькі дзясяткаў тысяч падрыхтаваных байцоў гатовыя працаваць і гатовыя абараняць Радзіму, але з прычыны вядомых абставін нас пакуль не пускаюць. Мы вымушаныя цяпер шукаць варыянты працы ў Афрыцы і на Блізкім Усходзе.
Там сітуацыя таксама няпростая. У нас ёсць жорсткая канкурэнцыя ў асобе Мінабароны і Расгвардыі, якія таксама плануюць і спрабуюць увайсці туды з аналагічнай дзейнасцю, якую вялі мы», — паведаміў прадстаўнік ПВК.
Паводле яго слоў, былы кіраўнік ПВК Яўген Прыгожын «у крайняй паездцы ў Афрыку вырашаў гэтыя пытанні», і «яны будуць вырашацца далей кіраўніцтвам».
«Таму працу мы будзем старацца даць нашым супрацоўнікам. Калі і ў якіх аб'ёмах — пакуль невядома.
Таму альбо чакайце, альбо шукайце іншыя варыянты заробку. Сачыце за міжнароднай сітуацыяй.
Калі наша каманда будзе дапушчаная ў СВА, то актыўную дзейнасць па наборы супрацоўнікаў мы адновім, праца будзе», — заявіў прадстаўнік кіраўніцтва вагнераўцаў.
«Грэмліны з Крамля». Азаронак зняўся ў расійскім кліпе на песню пра «Вагнер»
Прыгожына пахавалі ў Санкт-Пецярбургу на падкрэслена непрэстыжных могілках
Кіраўнік МЗС Польшчы: Вывад вагнераўцаў з Беларусі не паўплывае на сітуацыю на мяжы
Пяскоў заявіў, што расійская дзяржава не фінансавала ПВК «Вагнер». Пуцін раней гаварыў зусім іншае
Каментары
" хішчнікі" ?? І як там тыя" сілавікі" рБ якія " селфі" здымалі пачуваюць?
Чытайце " Вернага руслана" Владімава надрукавана 50 год таму напісана яшче раней
" Вернаму руслану" больш пашчасціла чым кухару