У Карэліі мужчына арганізаваў «выцвярэзнік» для п'яных птушак
Мясцовы жыхар заўважыў некалькіх беспрытомных амялушак ля аўтобуснага прыпынку.
Як выявілася, птушкі проста ап'янелі, бо з'елі рабіну, якая забрадзіла. Мужчына сабраў птушак у скрынку, паклаў туды ваду ды проса і стаў чакаць, пакуль амялушкі прачнуцца.
Дарэчы, менавіта гэтак раяць арнітолагі паступаць з п'янымі птушкамі, бо ў такім стане яны з'яўляюцца лёгкай здабычай для драпежнікаў.
Што да амялушак, то праз суткі яны паспяхова працверазелі і паляцелі.
Каментары