Лукашэнка патлумачыў, чаму зачысціў партыі і навошта патрэбныя тыя, што засталіся
На сённяшняй нарадзе, дзе Аляксандр Лукашэнка склікаў верных партыйцаў, ён патлумачыў, чаго чакае ад іх.
«Беларускія партыі прынясуць карысць, калі па-сапраўднаму змогуць прадстаўляць інтарэсы сваіх членаў перад дзяржавай, а таксама стаць памочнікамі улады ў тлумачэнні рашэнняў, што прымаюцца. Прызначэнне партый — не змагацца з дзяржавай, a канкураваць паміж сабой на ўзроўні праектаў, заканадаўчых ініцыятыў. Усё, што накіравана на стварэнне», — перадае словы Лукашэнкі «Пул першага».
Ён заявіў, што падчас перарэгістрацыі «ачысцілі партыйнае поле ад дэкаратыўных аб'яднанняў і тых, чыя дзейнасць накіравана на падрыў асноў канстытуцыйнага ладу нашай краіны».
«На жаль, на працягу доўгага часу пад шырмай «дэмакратычных формаў палітычнага ўдзелу» фактычна дзейнічалі экстрэмісцкія групоўкі ў мэтах падрыву дзяржаўнасці», — выказаўся Лукашэнка.
Нагадаем, пасля ўвядзення новых правіл перарэгістрацыі былі ліквідаваны ўсе апазіцыйныя партыі.
Але пры гэтым Лукашэнка заявіў, што «мы не аднаўляем КПСС, не будуем партыю ўлады, не падзяляем грамадства па партыйнай прыналежнасці».
Зараз на сайце Мінюста паведамляецца, што ў краіне зарэгістраваныя чатыры партыі:
«Белая Русь» (старшыня Алег Раманаў), Ліберальна-дэмакратычная партыя (Алег Гайдукевіч), Камуністычная партыя Беларусі (Аляксей Сокал), Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці (Аляксандр Хіжняк). На пачатак 2023 года ў Беларусі былі 15 партый.
Каментары
Хто хочыт у Дварцы Падсрачнікаў палучыць мех бульбы, срочна запісацца у камасутра Крываносава для перадачы індульгенцыі ад Сонцападобнага.