Грамадства22

У Tut.by з'явіўся новы ўладальнік? Хтосьці нядаўна абнавіў стан дамена 

Сэрвіс Whois паказвае, што хтосьці нядаўна абнавіў стан дамена Tut.by, на якім знаходзіўся найбуйнейшы партал Беларусі, разгромлены ўладамі ў маі 2021 года. Апошнія абнаўленні зафіксаваныя 27 красавіка 2023 года, а сам дамен падоўжаны да 19 мая 2024 года. Уладальнік схаваў інфармацыю пра сябе, такім правам можа скарыстацца фізічная асоба, піша Reform.by.

Дамен Tut.by усё гэтак жа зарэгістраваны праз ТАА «Надзейныя праграмы». Аднак цяпер ён не належыць ТАА «Тут бай медыя».

Раней інфармацыя выглядала так:

У web.archive.org можна выявіць актыўнасць, звязаную з сайтам на дамене tut.by. Сайт практычна без перапынкаў архіваваўся са снежня 2000 года па 18 мая 2021 года. Гэта дзень, калі ўлады зладзілі пагром у офісе праекта. Затым ніякай актыўнасці не назіралася да 7 сакавіка 2023 года.

У сакавіку 2023 года з 7 па 15-га новыя ўладальнікі спрабавалі запусціць сайт на сістэме кіравання кантэнтам «Бітрыкс», а затым з'явіўся шаблон мэблевай крамы без назвы. Новы праект размяшчаўся ў дата-цэнтры «Белтэлекама».

У чэрвені 2021 года саўладальнік кампаніі «Тут бай медыя», якому належаў дамен і таварны знак, Кірыл Валошын, які застаўся на волі, каментаваў чуткі аб перадачы дамена новым уладальнікам — нібыта там будзе створана прапагандысцкае СМІ на чале з Раманам Пратасевічам.

«На гэты момант даменнае імя, гандлёвы знак і праграмнае забеспячэнне, натуральна, належаць кампаніі. Сваю інтэлектуальную ўласнасць ТАА «Тут бай медыя» не збіралася і не збіраецца аддаваць; ніякіх угодаў у дачыненні да гэтага быць не можа», — заявіў тады ён.

18 жніўня 2021 года Tut.by унеслі ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. У адпаведнасці з гэтым, распаўсюд любой прадукцыі парталу, у тым ліку лагатыпу, улады сталі лічыць адміністрацыйным правапарушэннем. 14 чэрвеня 2022 года рашэннем эканамічнага суда Мінска ТАА «Тут бай медыя» было прызнана экстрэмісцкай арганізацыяй, а яго дзейнасць на тэрыторыі Беларусі забароненая. Была забароненая яго сімволіка і атрыбутыка.

Reform.by звярнуўся да дачкі, спадчынніцы заснавальніка партала Юрыя Зісера, які памёр у маі 2020 года, але адказу пакуль не атрымаў.

Tut.by быў разгромлены ўладамі 18 мая 2021 года, калі ў рэдакцыю ў Мінску, рэгіянальныя прадстаўніцтвы і дахаты да супрацоўнікаў прыйшлі з ператрусамі. Тады былі затрыманыя 15 чалавек. 17 сакавіка 2023 года галоўны рэдактар Tut.by Марына Золатава і гендырэктар Людміла Чэкіна былі асуджаныя на 12 гадоў калоніі.

Каментары2

  • TUT.EU
    18.11.2023
    Нічэво ні панімаю, ён і раньше аткрываўся. Хіба што ні так пасматрэў?
  • Woodoo Cult
    18.11.2023
    Дело Зиссера живёт. Может, и вправду Протасевич запустится))))

Жыхарцы Магілёва пагражаюць крыміналкай за тое, што зняла ранішнюю чаргу ў рэгістратуру1

Жыхарцы Магілёва пагражаюць крыміналкай за тое, што зняла ранішнюю чаргу ў рэгістратуру

Усе навіны →
Усе навіны

У Пінску закрылі буйны махлярскі кол-цэнтр. Пацярпелых — амаль 50 тысяч чалавек4

Перад прыездам Лукашэнкі ў Пакістан там забаранілі агульнанацыянальны марш апазіцыі. Тысячы затрыманых5

Пачынаецца суд над святаром Генрыхам Акалатовічам. Яму пагражае да 15 гадоў

Матацыкліст зачапіў тварам дрот, нацягнуты паміж дрэў у лесе пад Гродна5

Фізічныя практыкаванні дапамагаюць аднавіць нервовыя клеткі. Вось як гэта ўдалося даказаць1

У Вільні грузавы «Боінг» упаў на двухпавярховы жылы дом і загарэўся. Ёсць загінулыя3

8 нагод наведаць самы маленькі горад Беларусі5

У Турцыі пасля пасадкі загарэўся расійскі пасажырскі Sukhoi Superjet 100. Каторы раз такое з гэтым самалётам2

Качалоўская: На «Міс Сусвет» я зразумела, што такое жаночая жорсткасць. А ў прыбіральню нас вадзілі ахоўнікі9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жыхарцы Магілёва пагражаюць крыміналкай за тое, што зняла ранішнюю чаргу ў рэгістратуру1

Жыхарцы Магілёва пагражаюць крыміналкай за тое, што зняла ранішнюю чаргу ў рэгістратуру

Галоўнае
Усе навіны →