Эканоміка88

Турыстаў у Беларусі меншае, нават расіяне знаходзяць новыя кірункі

Уязны турызм сёлета ў параўнанні з мінулым годам скараціўся на 10-12 працэнтаў. Так ацэньваюць сітуацыю ў Рэспубліканскім саюзе турыстычнай індустрыі, у склад якога ўваходзіць больш за 160 розных арганізацый. Лічбамі падзяліўся старшыня праўлення турсаюза Філіп Гулы на Sb.by.

Фота ілюстрацыйнае. Крыніца: сацсеткі

Філіп Гулы, праўда, падкрэсліў, што гэта суб'ектыўныя ацэнкі, заснаваныя на асабістым аналізе і назіраннях, а афіцыйная статыстыка, якая ідзе з затрымкай часу, можа даць іншыя лічбы.

Паводле назіранняў Гулага,

«мала ў каго з аб'ектаў размяшчэння сярэдняя загрузка ў гэтым годзе перавышала 75 працэнтаў. Але мы разумеем, што ў вялікай колькасці загрузка не перавышае 50 працэнтаў, у кагосьці ніжэйшая за 45 працэнтаў».

Пры гэтым ён адмыслова падкрэслівае, што не бярэ тут у разлік санаторыі, у якіх з загрузкай усё нармальна.

Прычыны змяншэння папулярнасці ў расіян беларускага кірунку Філіп бачыць у тым, што ў Расіі, адкуль у асноўным турысты ў Беларусь толькі і едуць,

«за кошт мер падтрымкі галіны расце нумарны фонд — больш чым на 15 працэнтаў у 2023 годзе ў параўнанні з 2022-м, адкрываюцца новыя выязныя напрамкі: напрыклад, Тайланд «паглынуў» 2 млн расіян».

Пры гэтым маржынальнасць і рэнтабельнасць турпрадпрыемстваў, нягледзячы на скарачэнне агульнай плыні турыстаў, нібыта нават павялічылася, то-бок іх даходы выраслі, сцвярджае Гулы.

Каментары8

  • імя
    29.11.2023
    назіранняў Гулага

    Лепш і не скажаш. Турызм у Гулаге.
  • Абу
    29.11.2023
    Справаздача Гулага аб турызме ў ГУЛАГе.
  • Илона
    29.11.2023
    Не помню, писали вы или нет, но недавно узнала, что в РБ запрещена атрибутика рождества католического. Запрещена фраза merry christmas, изображения Санта Клауса. Только Дед мороз, только снегурочка и только православные синие носы.

Даляр па 4 рублі і зніжэнне заробкаў? Што чакае беларускую эканоміку пасля выбараў 2025 года

Даляр па 4 рублі і зніжэнне заробкаў? Што чакае беларускую эканоміку пасля выбараў 2025 года

Усе навіны →
Усе навіны

Двое малых дзяцей ледзь не патанулі ў ваннай у Светлагорску

Махляры пішуць беларусам ад імя МТБанка і Альфа банка2

Пад Баранавічамі заўважылі незвычайную жывёлінку1

«Цяпер яна з гумовага сала, гэта жах!» Жанчына купіла любімую каўбасу і абурылася11

Гайдукевіча трымаюць на апошнім месцы па колькасці намаляваных подпісаў11

Грамадзяніна Узбекістана падазраюць у забойстве ў Маскве генерала Кірылава3

Затрымалі маладзёна, які скраў ногі Дзеда Мароза ў Гродне2

Затрымалі падазраваных у забойстве генерала Кірылава ў Маскве

Сям'я беларусаў у Латвіі не можа аформіць пашпарт для нованароджанай дачкі. Ехаць за ім на радзіму — не варыянт праз пагрозу турмы8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Даляр па 4 рублі і зніжэнне заробкаў? Што чакае беларускую эканоміку пасля выбараў 2025 года

Даляр па 4 рублі і зніжэнне заробкаў? Што чакае беларускую эканоміку пасля выбараў 2025 года

Галоўнае
Усе навіны →