Вайна88

Вайна ва Украіне будзе бясконцай? Вось што мяркуе эксперт

З-за вайны цана бараля нафты перавысіла 100 даляраў. Ці азначае гэта, што нафтагазавае лобі зробіць усё, каб вайна зацягнулася як мага даўжэй? На гэта адказвае вайсковы эксперт Алег Жданаў.

Зяленскі Байдэн Украіна вайна Zelensky Biden Ukraine war Зеленский Байден Украина война
Прэзідэнт Украіны Уладзмір Зяленскі і прэзідэент ЗША Джо Байдэн. Фота: AP Photo Evan Vucci

З-за вайны цана бараля нафты ўпершыню за дзесяцігоддзе перавысіла 100 даляраў. Нафтагазавыя карпарацыі паціраюць рукі. Вайна азалаціла краіны-экспарцёры нафты. Перадусім Саудаўскую Аравію і Расію. Так, Расія ў першы год вайны атрымлівала рэкордныя прыбыткі ад нафты і газу — пакуль не ўступілі ў сілы заходнія санкцыі. Але не толькі «Раснафта» і Эр-Рыяд у выйгрышы. Скачок цэнаў стаў стымулам для бурэння новых свідравін у ЗША. Краіна стала другім экспарцёрам нафты пасля Саудаўскай Аравіі. Адначасова да рэкорднага ўзроўню ў ЗША паднялася і здабыча газу.

Рост паставак амерыканскай нафты і прыроднага газу дапамаглі перадухіліць крызісную сітуацыю энергарэсурсаў на еўрапейскім рынку мінулай зімою. Расію з энергетычнага рынку Еўропы выціснулі, кантынент стаў поўнасцю пакладацца на пастаўкі з ЗША.

Даходы амерыканскіх нафтавікоў на парадак перавышаюць выдаткі ЗША на дапамогу Украіне. Ці азначае гэта, што ЗША не зацікаўленыя ў хуткім сканчэнні вайны?

На гэтае пытанне падчас свайго стрыму адказаў вайсковы эксперт Алег Жданаў. Ён звярнуў увагу на тое, што любая вайна заканчваецца тады, калі дасягнуты яе мэты, якія могуць быць самыя разнастайныя — эканамічныя, палітычныя, тэрытарыяльныя.

«У дадзеным выпадку ЗША дабіліся перадзелу сусветнага энергетычнага рынку. Яны практычна поўнасцю выціснулі Расію і могуць эканамічна рэгуляваць Еўропу. Злучаныя Штаты раскруцілі свой вайсковы патэнцыял, мадэрнізуюць армію».

Алег Жданаў Олег Жданов Oleg Zhdanov
Алег Жданаў лічыць, што ў краін Захаду няма зацікаўленасці ў зацягванні вайны. Скрын відэа: OlegZhdanov / YouTube

Па словах Жданава, украінскі бок чакае, што ў наступным годзе будуць рэзка павялічаны пастаўкі для Украіны. «Так, яны новага не дадуць, але будуць мадэрнізаваць сваю армію за кошт нашай вайны», — заўважае эксперт.

Нельга забываць, што ЗША праз НАТА распрацавалі трохгадовую праграму падтрымкі, мадэрнізацыі і перааснашчэння ўзброеных сіл Украіны. Таму, як мінімум, ВПК ЗША будзе мець трохгадовыя кантракты на вытворчасць узбраення. Па гэтай праграме Украіна цалкам пяройдзе на заходняе ўзбраенне, адмовіўшыся ад савецкага.

«Еўропа цяпер, прачнуўшыся, спрабуе прапанаваць нам кантракты на вытворчасць узбраення. Германія ідзе наперадзе ў гэтым працэсе. Rheinmetall у наступным годзе пачынае вытворчасць бранятэхнікі ўнутры Украіны», — адзначае Жданаў.

На погляд эксперта, сярод мэтаў вайны прысутнічае і максімальнае аслабленне ў вайсковым плане Расійскай Федэрацыі. Жданаў згадвае артыкул Залужнага, у якім сярод іншага ішла гаворка аб тым, што хуткае завяршэнне вайны шмат у чым залежыць ад аснашчэння ўкраінскай арміі. У выпадку працяглай вайны Расія пераможа колькасцю асабістага складу: «Калі там народ не бунтуе і згодзен ісці на забой у мясныя штурмы, значыць Расія затоптвае (пры чым любую краіну). І НАТА затопча. І гэта заходнія краіны ўжо пачынаюць разумець».

Па словах эксперта, максімальнае аслабленне вайсковага патэнцыялу Расійскай Федэрацыі разглядаецца ў блізкатэрміновай перспектыве.

«Ніхто не збіраецца зацягваць гэтую вайну. Бо ў адваротных выпадку расце імавернасць яе выхаду з-пад кантролю. Імперыя, якую аднавіў Пуцін, не можа без пашырэння і можа весці зацяжную вайну і такім чынам падтрымліваць сваё існаванне. Для цывілізаваных краін зацяжная вайна — згубная, бо ёсць стомленасць і дэмакратыі і грамадства ад яе. Таму я не думаю, што нехта гатовы на 3—5 гадоў расцягваць вайну», —

выказвае сваё меркаванне Жданаў. Эксперт мяркуе: «Яны [краіны Захаду] не могуць прайграць, не мы. У гіпатэтычна дрэнным варыянце мы панясём паражэнне, магчыма згубім частку тэрыторыі. Але ў большасці яны прайграюць.

І сёння наш пройгрыш будзе азначаць вайну ў сярэднетэрміновай перспектыве. Як пісалі заходнія выданні, 5—6 гадоў, і Пуцін пойдзе з новай вайной. Ён ужо сёння павялічвае армію. Таму ніхто не будзе зацягваць гэтую вайну».

«Эканамічна перадзел рынку ў Еўропе адбыўся, засталося даціснуць Расію ў вайсковым плане. Зараз павінен адбыцца карэнны пералом у вайне ў плане ўсведамлення Захадам неабходнасці кардынальнага пераўзбраення нашых сіл абароны. Гэта той тэхналагічны скачок, пра які пісаў генерал Залужны», — адзначыў Алег Жданаў.

Чытайце яшчэ:

Якія выгады вайна ва Украіне прынесла Злучаным Штатам

Германія вырашыла падвоіць ваенную дапамогу Украіне

Ці можа штучнае зніжэнне ўзроўню вады ў Дняпры дапамагчы праходу ўкраінскіх войскаў на левы бераг?

Залужны: Вайна зайшла ў тупік. Яна можа зацягнуцца на гады і выматаць украінскую дзяржаву

Каментары8

  • Твіт
    03.12.2023
    Так сабе эксперт.
  • Вапс
    03.12.2023
    Затягивать не будут, но и ваш лепет про границы 1991 года никто слушать не будет. За 30 лет армии не создали, воевать не чем, только коррупция на первом месте в Европе
  • ЦРУ
    03.12.2023
    Калi Кiтай даваў х.лу, дакладнее двум х..лам мазаiчнаму ў тым лiку, дабро на развязванне вайны супраць Украiны i украiнскага народа, то менавiта на гэта Кiтай i разлiчваў- пераарыентаваць энергетычныя патокi. Так i атрымалася. Адно што не атрымалася гэта аслабiць ЗША i падмяць пад сабе Тайвань. Тое, што планавала х.ло з ягоным падх.лом (аднавiць СССР) нiчога не атрымалася. У перспектыве Кiтай поўнасцю падамне расейскiя энергапатокi на сябе, дыктуючы цану i выламваючы расее рукi. Усё гэта прывядзе да мiнiмiзацыi фiнансавых паступленняў у расейскую эканомiку i абсалютнай залежнасцi ад Кiтая. Колькi б х.ло не павялiчваў колькасць армii, тэхналагiчны працэс спынены. Таму ўжо цяпер расея раскансервуе пасляваенныя ( вялiкай айчыннай вайны) танкi Т-54, Т-55, Т-62 i перакiдвае тыя на фронт з Далекага Усходу. Агаляя ўвесь ДУ для кiтайцаў. А падх..лёнку цяпер нiчога не застаецца як матацца на паклоны ў Паднябасную...

Жыхарцы Магілёва пагражаюць крыміналкай за тое, што зняла ранішнюю чаргу ў рэгістратуру3

Жыхарцы Магілёва пагражаюць крыміналкай за тое, што зняла ранішнюю чаргу ў рэгістратуру

Усе навіны →
Усе навіны

Сярэдні заробак у кастрычніку вырас амаль на 50 рублёў

Папярэдняя прычына падзення самалёта ў Вільні — тэхнічнае пытанне3

У Пінску закрылі буйны махлярскі кол-цэнтр. Пацярпелых — амаль 50 тысяч чалавек4

Перад прыездам Лукашэнкі ў Пакістан там забаранілі агульнанацыянальны марш апазіцыі. Тысячы затрыманых5

Пачынаецца суд над святаром Генрыхам Акалатовічам. Яму пагражае да 15 гадоў

Матацыкліст зачапіў тварам дрот, нацягнуты паміж дрэў у лесе пад Гродна6

Фізічныя практыкаванні дапамагаюць аднавіць нервовыя клеткі. Вось як гэта ўдалося даказаць1

У Вільні грузавы «Боінг» упаў на двухпавярховы жылы дом і загарэўся. Ёсць загінулыя3

8 нагод наведаць самы маленькі горад Беларусі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жыхарцы Магілёва пагражаюць крыміналкай за тое, што зняла ранішнюю чаргу ў рэгістратуру3

Жыхарцы Магілёва пагражаюць крыміналкай за тое, што зняла ранішнюю чаргу ў рэгістратуру

Галоўнае
Усе навіны →