Грамадства33

«Калі трапіце ў поле зроку, вас знойдуць». Сілавікі прачыталі «лекцыю» брэсцкім студэнтам, на якіх нядаўна ўчынілі аблаву

Нядаўнія падзеі ў Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя Пушкіна атрымалі працяг. Пасля таго, як 1 снежня там прайшлі масавыя затрыманні студэнтаў (нібыта за праявы «нацызму» і «экстрэмізму» ў сацсетках), днямі ў БрДУ пабывалі прадстаўнікі Ленінскага РАУС на чале з начальнікам гэтай структуры Дзмітрыем Каравякоўскім. Яны раказалі сабраным ідэолагамі студэнтам, як трэба «правільна Радзіму любіць». Падрабязнасці гэтай міліцэйскай «лекцыі» выданню BGmedia расказаў адзін са студэнтаў.

«Беларусы заўсёды былі халопамі то ў Польшчы, то ў Расіі»

Па словах суразмоўцы, Каравякоўскі шмат казаў пра тое, што сілавыя структуры працуюць дзеля бяспекі пераважнай большасці грамадзян, якія выконваюць закон. Што ў 2020 годзе людзі нібыта выходзілі дарма, таму што іх падманулі тыя, хто «дзесяцігоддзямі рыхтаваў гэтыя пратэсты».

Дзейнасць апанентаў улады ён параўноўваў з дзеяннямі калабарантаў з фашысцкай Германіяй падчас вайны. Яшчэ ён казаў, што

не звязвае перыяды гісторыі ВКЛ і Рэчы Паспалітай з гісторыяй Беларусі, паколькі самі беларусы ў тыя часы «пастаянна былі халопамі то ў Польшчы, то ў Расіі». Незразумела, праўда, як яны былі халопамі Расіі да таго, як Беларусь увайшла ў склад Расійскай імперыі.

Паказаўшы сябе «вялікім знаўцам» старажытнай гісторыі, Каравякоўскі стаў гаварыць пра «ліхія» 90-ыя, калі людзі «адчулі свабоду, але аказаліся да яе зусім не гатовыя».

Паводле ягоных слоў, «прапаганда ў «саўку» гаварыла людзям праўду, хаваючы некаторыя моманты, а калі гэта ўсё стала вядома, то лепш бы і не расказвалі».

Таксама міліцэйскі начальнік сцвярджаў, што законы ў Беларусі мякчэйшыя, чым у Еўропе.

Маўляў, там, «калі з машыны вытрасеш попельніцу, то ў канцы вуліцы цябе спыніць паліцыя, таму што ўжо пяць чалавек патэлефанавалі, і гэта лічыцца нормай, а ў нас данос».

І наогул, наша «праваахоўная» сістэма, на думку палкоўніка міліцыі, самая гуманная.

Сілавікі на сустрэчы за студэнтамі Брэсцкага ўніверсітэта. Фота: сайт БрДУ

Пагрозы ад сілавікоў: «Любы чат у наш час можа стаць экстрэмісцкім»

Адзін з намеснікаў начальніка РАУС спрабаваў пераканаць студэнтаў, што немагчыма пазбегнуць пакарання, быўшы падпісаным на «экстрэмісцкія фарміраванні». Ён расказаў пра пералік заблакаваных сайтаў, пра наяўную крымінальную адказнасць за распаўсюд і ўдзел у каналах, чатах, фарміраваннях, прызнаных «экстрэмісцкімі».

У якасці прыкладу ён прывёў тэлеграм-канал Nexta. Маўляў, падчас пратэстаў «хлопчыкі 16-17 гадоў хадзілі ў натоўпе з нажамі, пярцоўкамі і «кактэйлямі Молатава» ў заплечніку, а калі іх затрымлівалі, казалі, што проста гуляюць», па інструкцыі Nexta.

Далей сілавік закрануў тэму затрыманняў у БрДУ 1 снежня. Паводле яго слоў,

прычынай стала тое, што ў чат гістфака, дзе абмяркоўвалі ў тым ліку і вайну, скінулі свастыку, але ніхто не звярнуў на гэта ўвагі. Затым у гэты чат нібыта пачалі актыўна ўкідваць БЧБ-сцягі, але «ўсім таксама было ўсё адно».

Намеснік начальніка перасцерагаў студэнтаў, што «ў наш час чаты ў любы момант могуць стаць экстрэмісцкімі». Таму трэба быць акуратнымі і памятаць, што ў кожнага ёсць лічбавы след і што калі «трапіце ў поле зроку, то вас знойдуць».

Скрыншот чата студэнтаў БрДУ імя Пушкіна. Фота з тэлеграм-канала сілавікоў

Выхадкі сілавікоў: «Самі ж укінулі свастыку, каб потым абвінаваціць студэнтаў»

«Пра сустрэчу з сілавікамі нас папярэдзілі прыкладна за гадзіну да пачатку «лекцыі», — расказаў BGmedia адзін са студэнтаў. — Намесніца дэкана па выхаваўчай рабоце казала, што ісці на яе трэба абавязкова. Але тым, хто не пайшоў, натуральна, нічога не было.

У мяне якраз утварылася свабодная пара, і я вырашыў пайсці, не з-за страху перад дэканатам, а проста дзеля прыколу. Было цікава паслухаць, што гэтым разам будуць уціраць «пагоншчыкі» (людзі ў пагонах — заўв. рэд.)».

Як аказалася, нічога новага міліцыянты не прыдумалі. Тая ж лухта, што і год, і два таму. Рэакцыя аднагрупнікаў суразмоўцы выдання была прыкладна такой жа.

Шмат у каго былі незадаволеныя твары. Але ніхто ім (супрацоўнікам РАУС), вядома ж, не апаніраваў. Адзінае толькі, што спыталі, то гэта пра затрыманых хлопцаў, чацвёра з якіх усё яшчэ застаюцца ў СІЗА. Але выразнага адказу не атрымалі, акрамя таго, што «цяпер вядуцца следчыя дзеянні» і іншае.

«Такое ўражанне, што сілавікам проста трэба было адзначыцца, што яны правялі працу з моладдзю і распавялі пра шкоду экстрэмізму», — падсумаваў суразмоўца.

Адносна свастыкі, якая раптам з'явілася ў чаце студэнтаў гістарычнага факультэта, ён, будучы сярод удзельнікаў гэтага чата, адказаў, не задумваючыся:

«Практычна ніхто з нас (студэнтаў) не сумняваецца, што гэта была правакацыя спецслужбаў. То-бок самі ж сілавікі ўсё арганізавалі, каб потым абвінаваціць нас, быццам мы тут распаўсюджваем нацызм. Зрабіць гэта не ўяўляе ніякай асаблівай складанасці».

Чытайце таксама:

«Гэта быў сапраўдны трэш. Яны ўрываліся ў пакоі, патрабавалі ў нас тэлефоны, перакульвалі ўсё ўверх дном»

«Падобна да цырку, толькі не трэба плаціць за білеты». Студэнты расказалі, як праходзяць «Зачётные разговоры» з прапагандыстамі

«Яшчэ адзін крок — і яго жыццё магло пайсці пад адхон». Прапагандысты знялі на фоне адчыненай камеры хлопца, які нібыта «прыйшоў з павіннай»

Каментары3

  • Satan
    12.12.2023
    Когда-то я в этой аудитории водку пил... а сейчас вот до чего докатились. А лучше бы водку пили.
  • Язэп
    12.12.2023
    Вынік такіх запужванняў з боку карнікаў будзе толькі адзін - стаўленне да іх які да акупантаў-прыгнятальнікаў і моцная нянавісць, якая чакае першай магчымасці.
  • mikola
    12.12.2023
    Jak kazau Astap Bender- * U Nas dlinnyja ruki*..................Na vjaliki zal geta tak.....Paval Sheramet  /  uzarvali z  auto....( 1 vypadak z 1 000 )........

Брат удавы Зельцара: Кадэбісты ішлі ў кватэру па мяне

Брат удавы Зельцара: Кадэбісты ішлі ў кватэру па мяне

Усе навіны →
Усе навіны

Дзе знаходзіцца дом, які прадалі даражэй за ўсё ў кастрычніку1

Прагноз Шрайбмана: пасля выбараў рэпрэсіі зменшацца23

«А сэнс арандаваць кватэру?» Гісторыя беларускай пары, якая жыве ў аўтадоме і падарожнічае па Еўропе1

Каля берагоў Егіпта затанула судна з 31 турыстам. Ці былі там беларусы, невядома

«Мокры» фасад і перапланіроўка: як цяпер выглядае кінатэатр «Масква» ў цэнтры Мінска ФОТЫ

У планах Расіі — падзяліць Украіну на тры часткі. Вось карта з сакрэтнага расійскага дакумента21

Жыхароў Гомельшчыны выклікаюць у пракуратуру, каб узяць абавязальніцтвы аб «належных паводзінах» падчас выбараў1

Улады Літвы не выключаюць тэракта на борце самалёта DHL, які ўпаў у Вільні

17-гадовая дзяўчына ў Расіі панесла есці свінням і загінула2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Брат удавы Зельцара: Кадэбісты ішлі ў кватэру па мяне

Брат удавы Зельцара: Кадэбісты ішлі ў кватэру па мяне

Галоўнае
Усе навіны →