Раптоўная праверка дзяжурных сіл супрацьпаветранай абароны «па плане камандуючага ВПС і войскамі СПА» пачалася 15 снежня ў адпаведных злучэннях і вайсковых часцях, паведамляе Міністэрства абароны Беларусі.
У ведамстве адзначылі, што «падраздзяленні зенітных ракетных і радыётэхнічных войскаў высунуліся ў прызначаныя раёны і прыступілі да выканання баявых задач».
Пры гэтым «задзейнічаныя зенітныя ракетныя комплексы С-300, С-400, а таксама малавышынныя радыёлакацыйныя комплексы «Раса-РБ».
Паводле інфармацыі ведамства, «асабоваму складу трэба будзе выконваць задачы па выяўленні і ўмоўным знішчэнні кантрольных цэляў».
Каментары