Здарэнні44

Што здарылася з журналісткай Марынай Біруковай, якая загінула ў Варшаве

47-гадовая рэдактарка «Віртуальных радасцяў» была сваячкай экс-палітвязня, які правёў некалькі гадоў за кратамі.

Марына Бірукова

Трагедыя здарылася 29 лістапада апоўдні на вуліцы Новы Свет у цэнтры Варшавы. Паліцыя паведамляе, што беларуска выйшла на праезную частку ў забароненым месцы і яе збіў гарадскі аўтобус. Марыну ў цяжкім стане забралі ў бальніцу. Уратаваць яе не ўдалося.

Журналіст Тарас Тарналіцкі працаваў з Марынай Біруковай у канцы нулявых, калі яна ўзначальвала газету «Віртуальныя радасці». Ён згадвае гісторыю знаёмства з Марынай: «Я тады быў проста чытачом газеты і вучыўся ва ўніверсітэце, вырашыў напісаць туды. Мы пазнаёміліся, і яна стала маёй першай галоўнай рэдактаркай, з якой я вельмі доўга працаваў. Яна фактычна дала мне квіток у прафесію. Мы шмат не стасаваліся, бо я жыў на той момант у іншым горадзе, а яна была ў Мінску».

Тады «Віртуальныя радасці» былі адным з нешматлікіх папяровых выданняў пра камп'ютарныя гульні ў краінах СНД. У газеты быў вялікі тыраж, а тое, што яе ўзначальвала жанчына, выглядала мадэрнова.

Потым у Тарналіцкага і Біруковай разышліся шляхі. Марына пачала працаваць у часопісе «Большой». Таксама яна працавала ў маркетынгу.

Рэпрэсіі апошніх гадоў закранулі сям’ю Марыны, кажа Тарас. Журналістка цяжка перажывала 2020-ты год, паколькі яе блізкага сваяка затрымалі і асудзілі на некалькі гадоў калоніі. 

Тарас згадвае Бірукову як сапраўдную прафесіяналку: «Такія рэдактаркі нячаста трапляюцца. Ніхто не спрабуе тлумачыць, як працаваць, усе спрабуюць перарабіць тэкст пад сябе, а яна ў той момант тлумачыла. Гэта была пэўная школа, я сам не сканчваў ніякіх журфакаў, працаваў па прынцыпе «як лічу правільным, так і пішу». Калі б мае тэксты цалкам перапісвалі, я б, можа, і ўвогуле не трапіў у медыя і не стаў бы журналістам. Таму за гэтую працу, за дакладнасць і мяккасць абыходжання я ёй шчыра ўдзячны».

Марыну пахавалі на радзіме.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

У Гомелі ад глыбы лёду з даху пацярпела дзяўчына

У Гданьску беларуску затрымалі за наркотыкі

Сілавікі пацвердзілі, што мінскі школьнік, які «пагражаў» разнёй у Салігорску, стаў ахвярай сватынгу

Каментары4

  • Nie navučyli
    22.12.2023
    Dyk što zdaryłasia, što jana pad bus palezła? Niama adkazu. Dziŭnaja žurnalistyka...
  • Vik
    22.12.2023
    даведка , Имею опыт работы на городских маршрутах в Минске. Количество нарушителей ПДД, которым я сохранил жизнь, не поддается счету. Особо "одаренные" жили в Сухарево.
  • даведка
    23.12.2023
    Есть индивиды, которые в наушниках даже на железнодорожных путях умудряются погибнуть.

Украінскія эксперты разабраліся, з чаго зрабілі расійскі «Арэшнік»1

Украінскія эксперты разабраліся, з чаго зрабілі расійскі «Арэшнік»

Усе навіны →
Усе навіны

Дубль Аляксея Протаса забяспечыў «Вашынгтону» перамогу над «Лос-Анджэлесам»

СМІ расказалі пра даўгі беларускага блогера Улада Бумагі па расійскіх падатках2

Трамп пагражае вярнуць Панамскі канал пад кантроль ЗША. Панама выключае такую магчымасць7

Аргенцінскі падлетак напісаў план забойстваў па-беларуску і прынёс у школу зброю9

Брытанскі блогер, які змагаўся за беларускі ДНЖ і хадзіў да Кубракова, усё ж выехаў з Беларусі. Выпусцілі не з першай спробы16

Шрайбман адказвае, ці могуць перамовы па Украіне прайсці ў Беларусі11

Трамп заявіў, што чакае сустрэчы з Пуціным, каб хутчэй скончыць вайну ва Украіне15

Блогер паказаў, як выглядае найгоршая шаурма ў Мінску3

На вакзале ў Варшаве памёр беларус22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украінскія эксперты разабраліся, з чаго зрабілі расійскі «Арэшнік»1

Украінскія эксперты разабраліся, з чаго зрабілі расійскі «Арэшнік»

Галоўнае
Усе навіны →