Кватарантка арэнднай кватэры палічыла, што шмат плаціць. Аказалася, што яна мае рацыю
Наталля Гайкевіч з'яўляецца маладым спецыялістам, жыве ў арэнднай кватэры ў Мазыры, у кватэру яна засялілася ў 2014 годзе.
Але ўвесь гэты час дзяўчына і не падазравала, што пераплачвае ўвесь гэты час.
У снежні яна выявіла, што ў яе пераплата за балкон, які не ўваходзіць у жыллёвую плошчу, што супярэчыць Жыллёваму кодэксу. За тры гады яна пераплаціла 129 рублёў, пераплачвалі і суседзі.
«Былі выяўленыя сістэмныя парушэнні ў парадку налічэння плацяжоў за жыллёва-камунальныя паслугі і карыстанне арэндным жыллём», — сказаў прадстаўнік пракуратуры.
Як аказалася, агульная плошча 290 арэндных кватэр была завышаная на 698 квадратных метраў.
Каментары