Грузавікі з кіроўцамі-іншаземцамі будуць прапускаць на расійска-беларускай мяжы толькі праз адзін КПП
Памежная служба ФСБ Расіі вырашыла прапускаць грузавыя аўтамабілі з кіроўцамі з краін — сяброў ЕАЭС (Кыргызстана, Казахстана і Арменіі) толькі праз адзін пункт пропуску — «Езярышча» (з беларускага боку) — «Лабок» (з расійскага боку). Пра гэта 13 студзеня паведамілі ў Дзяржаўным мытным камітэце Беларусі.
Як паведаміла прэс-служба беларускага мытнага ведамства, пропуск выключна праз участак беларуска-расійскай мяжы «Езярышча-Лабок» пачалі рабіць з 18:00 12 студзеня 2024 года.
У ДМК падкрэслілі, што мытнае заканадаўства Еўразійскага эканамічнага саюза дапускае здзяйсненне «аперацый, звязаных з працягваннем тэрміну мытнага транзіту тавараў, змяненнем месца дастаўкі тавараў, атрыманнем дазволу мытнага органа на правядзенне грузавых аперацый або перачэпкі».
Напярэдадні ДМК Беларусі таксама паведаміў, што на мяжы з Расіяй «фіксуюцца выпадкі развароту велікагрузаў». Гаворка ішла пра выпадкі, калі кіроўцы гэтых фур з'яўляліся грамадзянамі трэціх краін.
Каментары