Дзіўныя плямы на далоні Трампа спарадзілі мноства чутак, у ліку самых неверагодных
Напярэдадні падчас прывітання прыхільнікаў у Нью-Ёрку Дональд Трамп памахаў ім рукой. На далоні экс-прэзідэнта ЗША аказаліся бачныя чырвоныя плямы. У сацсетках актыўна абмяркоўваюць іх магчымае паходжанне.
Экс-дарадца Біла Клінтана Джэймс Карвіл заявіў, што «гэта выглядае як пранцы». Іншыя пішуць, што Трамп апёкся прасам ці свежымі пончыкамі. Трэція сцвярджаюць, што гэта кетчуп.
Аглядальнік Bild Герберт Баўэрнэбель успамінае іншыя нядаўнія інцыдэнты, якія сведчаць пра дрэннае здароўе Трампа:
Калі рэспубліканец нёс скрынкі з піцай пажарнікам у штаце Аёва, ён прыкметна валачыў правую нагу.
У вестыбюлі гатэля ў горадзе Дэ-Мойн у Аёве пасля доўгага дня перадвыбарнай кампаніі ён выглядаў вельмі стомленым і ішоў няўпэўнена.
Вырасла колькасць памылак у прамовах Трампа: аднойчы ён пераблытаў Барака Абаму з Джо Байдэнам. Часам ён блытае імёны людзей і назвы месцаў.
З-за прыкметнай страты вагі і схуднення твару ўзніклі чуткі аб тым, што Трамп выкарыстоўвае такія папулярныя прэпараты для пахудання, як Ozempic або Wegovy.
Каментары